Меркаванні110110

Лукашэнка прапаноўвае апазіцыі, ЕС і Расіі круглы стол

«Наша сіла ў адзінстве, і будучыню Беларусі трэба вырашаць не на плошчах і барыкадах, а шляхам дыялогу, нармальнай чалавечай размовы», — заявіў ён на педагагічнай нарадзе ў Мінску.

Пра гэта ён заявіў на педагагічнай нарадзе ў Мінску 29 жніўня.

«Наша сіла ў адзінстве, і будучыню Беларусі трэба вырашаць не на плошчах і барыкадах, а шляхам дыялогу, нармальнай чалавечай размовы», — сказаў ён.

«Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям здаровага сэнсу і тым, хто любіць сваю краіну, людзей, да якога б палітычнага лагеру яны не належалі, сядаць за стол (круглы, квадратны), паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць,

хто чаго варты і што могуць зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне, а не тупаць і крычаць на плошчах,
 — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю рацыю, адстойвайце сваю кропку гледжання. Але не праз пагромы і не са зброяй у руках. Падобныя дзеянні будуць спыняцца неадкладна, як гэта было нядаўна ў апора дэмакратыі».

«Я прапанаваў і Еўрапейскаму саюзу, хацеў бы прапанаваць і Расеі, іншым еўрапейскім і міжнародным структурам накіраваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтым круглым стале. Няхай яны заадно паглядзяць, хто ў нас чаго варты, якія ідэі вылучае і якія мэты перад сабой ставіць.

Мы абсалютна адкрытыя і гатовыя даць ім такую ​​магчымасць", — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што шлях праз санкцыі і ціск на Беларусь бесперспектыўны.

«Давайце размаўляць, давайце весці дыялог, і мы абавязкова прыйдзем да нейкага разумення», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

* * *

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнка аб скліканні круглага стала з апазіцыяй, Еўрасаюзам і Расіяй.

«Я быў і застаюся прыхільнікам пераменаў, але не любым коштам. Пакуль у вязніцы знаходзяцца апаненты ўлады, то нельга садзіцца ні за якія сталы. Няхай яны прадэманструюць павагу да людзей з іншымі поглядамі, адпусціўшы іх. Першы крок за ўладамі.

Па-другое, думаю, улада сама захоча вызначыць тых людзей, якія будуць удзельнічаць ад апазіцыі ў гэтых перамовах. Ні ў якім разе нельга гэтага дапускаць. Мы самі павінны вызнаць іх. Гэта павінны быць прадстаўнікі і палітычнай супольнасці, і грамадзянскай, і журналісцкай, і эксперты.

Думаю, што цяпер дзеянні ўладаў усё больш дыктуюцца эканомікай. Менавіта эканоміка іх галоўны вораг. Такім перамовамі ўлады спрабуюць неяк залагодзіць адносіны з Еўрасаюзам, бо разумеюць, што без іхняй дапамогі не могуць адбыцца структурныя рэформы.

Калі б круглы стол не запрасілі Расію, то гэта быў бы вельмі моцны ўдар па яе іміджы. У выпадку перамоваў трэба падымаць тэмы вяртання да дэмакратычнай формы кіравання, свабоды прэсы, спынення рэпрэсій, а таксама аб наспелых рэформах у розных галінах. У нас іх страшэнна многа».

Каментары110

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк17

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»2

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ18

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк17

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць