Грамадства77

Гомельскія прадпрымальнікі фарміруюць чорны спіс наёмных работнікаў

Гомельскія бізнесмены, члены грамадскага аб’яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства», пачалі фарміраваць чорны спіс наёмных работнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла дырэктар «Адзінства» Іна Кустава.

Паводле яе слоў, фарміраванне спісу заклікана

засцерагчы прадпрымальнікаў ад несумленных наёмных работнікаў.
Прапанова аб чорным спісе паступіла ад прадпрымальніка Навума Каца, наёмны работнік якога прынёс «яму і прадпрыемству пэўныя непрыемнасці».

«Кожны з нас сутыкаўся з нядобрасумленнасцю і самавольствам супрацоўнікаў, якія здольныя нанесці істотны ўрон кампаніі. Папрацаваўшы некаторы час, пайсці з кліенцкай базай, або, займаючыся махлярствам, паменшыць прыбытак кампаніі, або проста выкарыстоўваць неэфектыўна свой працоўны час. Уласнымі сіламі праверыць кандыдатуру на адкрытую вакансію складана — сваёй службы бяспекі мы не маем. Таму каб хоць неяк засцерагчы ад небяспекі будучыню сваіх кампаній, неабходна мець чорны спіс работнікаў, у які мы будзем зазіраць, прымаючы рашэнне аб прыёме на працу новага супрацоўніка» — так растлумачыў бізнесмен сваю прапанову.

Паводле слоў Куставай, калегі падтрымалі прапанову і ўжо актыўна ўносяць прозвішчы нядобрасумленных работнікаў, а таксама назвы арганізацый, якія не выконваюць дагаворныя абавязацельствы.

«Разам з тым мы фарміруем і „белы спіс“, у які ўключаем добрых работнікаў і прадпрыемствы. У адкрытым доступе чорнага спісу не будзе, у тым ліку з-за этычных меркаванняў, але ў членаў „Адзінства“ ён будзе на працоўным стале», — адзначыла Кустава.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць