Спорт

Мірны, Мэльбурн, фанера

Беларускі тэнісіст разьвітаўся з адзіночным разрадам Australian Open, але перамог у першым матчы парнага разраду.

Максім Мірны пакідае Australian Open, розыгрыш якога пачаўся 15 студзеня ў Мэльбурне, у індывідуальным разрадзе. Раніцай 18 студзеня ў матчы другога раўнду ён прайграў прадстаўніку Расеі, пасеянаму на турніры пад 21‑м нумарам, Дзьмітрыю Турсунаву ў трох сэтах – 2:6, 3:6, 6:7 (4:7).

Нагадаем, што ў першым крузе Макс выйграў у пэруанца Люіса Хорны.

Праўда, беларус працягне барацьбу ў парным разрадзе. Ёнас Б’ёркман і Макс Мірны выйгралі першы матч парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Томас Бэрэнд (Нямеччына) і Гіерма Гарсія-Лопэс (Гішпанія) выглядалі дзецьмі на фоне беларуска-швэдзкай пары — 6:0, 6:1. У другім крузе Мірны і Б'ёркман згуляюць супраць Рубэна Рамірэса-Ідальга (Гішпанія) / Сэрхіё Ройтмана (Аргентына).

Наогул сачыць у он-лайне за матчамі можна па гэтай спасылцы.

А ў міксьце (мяшаных парах) Максім Мірны і Вікторыя Азаранка ў першым крузе згуляюць супраць Марціна Маткоўскага (Польшча) і і Кары Блэк (Зымбабвэ).

Нагадаем, што ўчора на турніры пасьпяхова выступілі беларускія дзяўчаты Вікторыя Азаранка і Настасься Якімава, яны прабіліся ў трэці раўнд Australian Open і працягнуць барацьбу ў пятніцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ1

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць