Спявачка Глюк’oZа стала мамай другі раз. У адным з элітных радзільняў Іспаніі яна нарадзіла дачку.
У Наталлі і яе мужа, бізнэсоўца Аляксандра Чысцякова, падрастае пяцігадовая Ліда. Яе малодшая сястрычка з’явілася на свет у тым жа радзільным доме ў Марбелье, дзе Наташа нараджала першы раз. Нованароджаная важыць 3,030 кг, рост — 49 сантыметраў. Дзяўчынку назвалі Верай — у гонар бабулі мужа.
Але калі першы раз роды прымаў дзяжурны доктар, да якога Глюк’oZу давезлі на «хуткай», то цяпер спявачка нараджала пад кантролем асабістага доктара, які назіраў яе цягам усёй цяжарнасці. Яна, дарэчы, працякала не так лёгка. Спявачку мучыў таксікоз, скакаў ціск.
Але, нягледзячы на гэта, Наталля не спыняла канцэртнай дзейнасці і нават запісала альбом. Аднак другія роды прайшлі выдатна.
Цяпер мама з нованароджанай адчуваюць сябе выдатна, побач з імі знаходзіцца цэлая каманда прафесіяналаў. «Цяпер у мяне з’явіўся свой доктар, які мяне курыраваў усю цяжарнасць. Гэта ўжо нашмат прасцей. І я наогул была лепш падрыхтаваная — загадзя сабрала „трывожны чамаданчык“ з неабходнымі ў бальніцы рэчамі, каб, калі што, не давялося доўга збірацца», — цытуе яе «Камсамольская праўда».
«Я зусім не баялася нараджаць гэтым разам — у мяне ж ужо ёсць вопыт! Але, вядома ж, нам усім хацелася як мага хутчэй пазнаёміцца з Верай. І калі яна нарэшце нарадзілася, мне яе паднеслі і я яе ўбачыла, то не змагла стрымаць эмоцый і расплакалася ад радасці», — заключыла шчаслівая маці.
Каментары