Свет

У Малдове ўлада і апазіцыя пачалі перамовы па выхадзе з палітычнага крызісу

У Малдове ўлады і апазіцыя пачалі перамовы па пераадоленні зацяжнога палітычнага і канстытуцыйнага крызісу,
паведамляе карэспандэнт БелТА.

Перамовы правялі старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Малдовы, прэм’ер-міністр краіны Уладзімір Філат і старшыня найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай Партыі камуністаў Малдовы (ПКРМ), экс-прэзідэнт Уладзімір Варонін, якія абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне і шляхі пераадолення канстытуцыйнага крызісу. Бакі дамовіліся працягнуць дыялог для вырашэння палітычнага крызісу. Іншыя падрабязнасці сустрэчы не паведамляюцца.

Парламент Малдовы цяперашняга склікання павінен быць распушчаны, калі не абярэ новага прэзідэнта. Для самастойнага абрання новага кіраўніка дзяржавы кіроўнай кааліцыі не хапае двух галасоў, якія яны могуць атрымаць толькі ў Партыі камуністаў. З прычыны неабрання прэзідэнта Малдовы з 2009 года ўжо былі распушчаныя парламенты рэспублікі двух скліканняў. Апошнія датэрміновыя парламенцкія выбары ў Малдове адбыліся 28 лістапада 2010 года. Малдова ўжо ўсталявала сусветны палітычны рэкорд, пражыўшы больш за два гады без законна абранага прэзідэнта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў6

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень14

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць