Меркаванні1111

Міхалевіч пра сустрэчу з Меркель: хто ў лес, хто па дровы

29 верасня падчас сустрэчы ў Варшаве федэральнага канцлера ФРГ Ангелы Меркель з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі было адчуванне, што калі давядзецца працаваць супраць яе каманды, то прайграем — у найлепшым выпадку як БАТЭ Барселоне.
Такі ўзровень прафесіяналізму адчуваўся ў кожным пытанні нямецкага канцлера. Хоць мне здалося, што прыйшла спадарыня Меркель на сустрэчу, каб атрымаць адказ на сваё пытанне: як у Беларусі могуць адбыцца змены. Але адказу так і не атрымала.

Першы раз я «ўжывую» назіраў за выступленнем Ангелы Меркель у канцы 1990-х у нямецкай вёсцы паміж Майнцам і Кобленцам. Яна выступала некалькі гадзін з прамовай для Кола хрысціянска-дэмакратычных студэнтаў Германіі. Тады Меркель ужо была генеральным сакратаром Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, і было відаць, што калі ёй дадуць шанец узысці на найвышэйшы нямецкі палітычны алімп, то яна гэтым шанцам паспяхова скарыстаецца.

Другі раз я слухаў выступ ужо канцлера Меркель на з’ездзе нямецкага Прафсаюза гарнякоў, хімікаў і энергетыкаў. Сам факт, што яна прыехала выступаць са шматгадзіннай прамовай у непрыязнае асяроддзе (прафсаюзы ў Германіі традыцыйна падтрымліваюць сацыял-дэмакратаў), шмат што тлумачыць у нямецкай палітыцы.

Згоды не было, але быў рэальны дыялог з пытаннямі і адказамі, і гэта было зусім не падобна да беларускага палітычнага тэатра аднаго актора.

Для Хрысціянска-дэмакратычнага саюза першыя некалькі гадоў свайго кіравання ў партыі Ангела Меркель была досыць моцным раздражняльнікам. Па-першае, яна першая жанчына — старшыня ХДС. Па-другое, яна з усходняй Германіі, а ў ХДС большасць сябраў і па колькасці, і па ўплыве прадстаўляюць заходнюю Германію. Па-трэцяе, яна не толькі пратэстантка, але нават дачка пастара, што ў ХДС, дзе моцныя ўплывы каталіцкага поўдня, зусім не вітаецца. Пры гэтым Ангела Меркель, якая прыйшла да ўлады ў партыі з дапамогай ўплывовага патрона — Гельмута Коля, у наступныя гады не толькі захавала пасаду старшыні партыі, але і вось ужо некалькі кадэнцый кіруе Германіяй. Усё гэта я апісваю, каб было разуменне: для нашых палітыкаў сустрэчы з такімі людзьмі — гэта як для футбольных каманд Беларусі матч з найлепшымі камандамі Бундэслігі.

Шкада, што Беларусь на гэтай сустрэчы паказала сябе не найлепшым чынам.
Першы выступоўца, былы кандыдат у прэзідэнты, не толькі не сказаў ні слова пра палітычных зняволеных, але нават сказаў, што сітуацыя нашмат лепшая, чым магла б быць, і перайшоў у сваёй прамове на эканоміку. Натуральна, яму запярэчылі, што адразу паказала ўнутраныя канфлікты ў нашай асяроддзі. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, спрабуючы прадэманстраваць адзінства ў падыходах, прадставіў стратэгію з трох пунктаў, дзе пасля вызвалення палітвязняў прапануецца перайсці да арганізацыі свабодных выбараў. Але мы так і не змаглі выразна адказаць на пытанне, чаму Лукашэнка, губляючы падтрымку, павінен на гэтыя выбары пагадзіцца.

Многія беларускія ўдзельнікі сустрэчы спрабавалі выступаць па 2–3 разы да таго, як голас даходзіў да астатніх, і гэта наглядна дэманстравала, што ў зале сабраліся канкурэнты, а не партнёры.

Мне давялося першаму гаворыць пра важнасць хуткай рэакцыі Германіі на ўсе факты ціску на Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Дашкевіча, хоць да таго я быў упэўнены, што перада мной гэтыя пытанні ўжо шмат разоў падымуць.

Увогуле, адчувалася непадрыхтаванасць нашай дэлегацыі да такіх сустрэч.
Зноў чуў дзясяткі паралеляў і параўнанняў, напрыклад, пра камунальную кватэру, аднак гэты вобраз нашым калегам з Германіі нічога не кажа і толькі стварае той самы вобраз «загадкавай славянскай душы», які на нармальнай мове называюць неадэкватнасцю.

У сваю чаргу канцлер Германіі прадэманстравала высокі ўзровень разумення сітуацыі, абмяркоўваючы тэму ўплыву Расіі. Пры гэтым яна выказала меркаванне, што праблема, безумоўна, не толькі ў Лукашэнку, але і ў нашым усходнім суседзе.

Дэманстратыўна перадаючы прывітанне Аляксандру Мілінкевічу праз яго намесніка Юрася Губарэвіча, спадарыня Меркель нагадала, што быў час, калі беларускія дэмакратычныя сілы мелі свайго эфектыўнага прадстаўніка, і, даведаўшыся, што Мілінкевіч не змог прыехаць у сувязі з праблемамі са здароўем, пажадала яму найхутчэйшага выздараўлення.

Прыемна, што сёння ў асобе Германіі беларускія дэмакратычныя сілы маюць моцнага саюзніка. Пра новую палітыку Германіі ў дачыненні да Беларусі мне ўжо даводзілася пісаць.

Сустрэчы лідараў апазіцыі з найвышэйшымі кіраўнікамі Германіі — гэта не проста рэалізацыя агучанай новай палітыкі. Гэта, што называецца, дэманстрацыя падтрымкі «на выраст». А вось ці ў стане мы стаць моцным партнёрам для нашага заходнееўрапейскага саюзніка — пакажа час.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў27

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць