Усяго патроху33

Шакалад стане рэдкасцю праз 40 гадоў?

Прычына — катастрафічная змена клімату на захадзе Афрыкі.

Шакалад можа стаць дэлікатэсам да 2050 году з-за катастрафічнай змены клімату, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага цэнтра трапічнай сельскай гаспадаркі. На думку экспертаў, праз 40 гадоў сярэдняя тэмпература на захадзе Афрыкі вырасце на 2,3 градусы па Цэльсіі, што зробіць клімат Ганы і Кот-д’Івуара непрыдатным для вырошчвання какававых зярнятаў, піша Газета.ru.

Глабальная індустрыя шакаладу, аб’ёмы якой ацэньваюцца ў $ 9 млрд, атрымлівае амаль палову какавы з фермаў гэтых дзяржаў.

Як адзначаюць аўтары даследавання,

какававыя зярняты на захадзе Афрыкі ўяўляюць сабой эквівалент наяўных грошай.
«Многія фермеры выкарыстоўваюць какава як банкаматы», — гаворыцца ў справаздачы. Яны набіраюць зерне ў тару і абменьваюць яго на медыцынскія паслугі або плацяць імі школьныя зборы. Акрамя таго, што аб’ёмы какавы, якая вырошчваецца ў Гане і Кот-д’Івуары маюць стратэгічна важную ролю для ўсёй індустрыі шакаладу,
какава з’яўляецца фундаментальнай асновай «нармальнага жыцця жыхароў заходняй Афрыкі».

На думку экспертаў,

фермеры пачнуць адчуваць уздзеянне кліматычных змен ужо ў 2030 годзе.

Навукоўцы адзначаюць, што

какава расце на «незвычайна далікатных і схільных да розных захворванняў» дрэвах. Паразіты і хваробы штогод скарачаюць ўраджай какававых зярнятаў прыкладна на 30%.
Так, у ліку краін, якія былі галоўнымі экспарцёрамі какава на сусветныя рынкі, зусім нядаўна была Бразілія, аднак дзяржава страціла свае пазіцыі з-за з’яўлення небяспечнага віруса, які напаткаў плантацыі.

Раней найбуйнейшы вытворца шакаладнай прадукцыі Barry Callebaut (пастаўшчык шакаладу для Nestle і Hershey) выказваў асцярогі, што дэфіцыт шакаладу і рост цэнаў на какава могуць справакаваць зніжэнне спажывання прадукту.

У беларусаў у гэтай сітуацыі два шляхі: закупляцца шакаладам ужо зараз або чакаць, што ў выніку глабальнага пацяплення какававыя дрэвы пачнуць расці дзе-небудзь у ваколіцах Мазыра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў1

«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»1

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрв'ю13

Меліціна Станюта выходзіць замуж20

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў76

Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць