Улады ЗША арыштавалі сірыйца з амерыканскім грамадзянствам Мухамада Саўэйда, які абвінавачваецца ў тым, што цягам гэтага года ён збіраў звесткі пра амерыканцаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях, накіраваных на змену рэжыму ў Сірыі, а затым гэтыя дадзеныя адпраўляў уладам у Дамаск.
Паводле дакументаў абвінавачання, Саўэйд адправіў з красавіка па чэрвень у Сірыю не менш за 20 відэазапісаў з акцыямі пратэсту супраць сірыйскага прэзідэнта Башара Асада. Ён павінен быў сачыць за ўдзельнікамі вулічных акцый.
У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што Саўэйд у чэрвені ездзіў у Сірыю, каб асабіста сустрэцца з прэзідэнтам Асадам. Цяпер сірыец абвінавачваецца ўладамі ў шпіянажы на карысць замежнай дзяржавы.
Каментары