Культура

«Лістапад-2011» адкрые фільм Андрэя Звягінцава «Алена»

Чакаецца прыезд здымачнай групы карціны на чале з расійскім рэжысёрам.

XVIII Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) «Лістапад» адкрые фільм Андрэя Звягiнцава «Алена», паведамілі ў аргкамітэце форуму.

Чакаецца прыезд здымачнай групы карціны на чале з расійскім рэжысёрам.

«Алена» — трэці поўнаметражны фільм Андрэя Звягiнцева, які выклікаў рэзананс яшчэ да выхаду ў кінапракат. Міжнародная прэм’ера фільма адбылася на 64-м Канскім кінафестывалі, дзе карціна была ўдастоена спецыяльнага прыза журы конкурснай праграмы «Асаблівы погляд». Галоўныя ролі ў драме выканалі Андрэй Смірноў, Надзея Маркіна, Алена Лядава, Аляксей Розін, Ігар Агурцоў, Яўгенія Конушкіна.

Фільм «Алена» будзе паказаны ў дзень адкрыцця фестывалю — 5 лістапада — у Палацы Рэспублікі.
Адкрыццю міжнароднага форуму будзе папярэднічаць чырвоная дывановая дарожка, на якую выйдуць вядомыя айчынныя і замежныя кінематаграфісты.

Праграма «Лістапада-2011» складаецца з трох секцый: гульнявога, дакументальнага і дзіцячага кіно, якое будзе прадстаўлена публіцы на двух конкурсах — асноўным і конкурсе маладога кіно. Таксама запланавана шырокая праграма пазаконкурсных паказаў.

У асноўны конкурс увойдуць фільмы-ўдзельнікі і прызёры міжнародных кінафестываляў з краін СНД, Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Конкурс фільмаў «Маладосць на маршы» прадставіць калекцыю яркіх, наватарскіх работ маладых аўтараў з розных краін і кантынентаў, якія заваявалі сусветнае прызнанне.

XVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» прадоўжыцца да 12 лістапада. Заснавальнікі форуму — Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Белтэлерадыёкампанія, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», Беларускі відэацэнтр, Беларускі саюз кінематаграфістаў.-

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць