Свет8787

Новыя відэа: Кадафі выводзяць з труб ліўнёўкі

ААН і праваабаронцы патрабуюць расследавання абставінаў ягонай смерці.

Апублікаваныя новыя відэа захопу і транспарціроўкі Кадафі. Першае паказвае момант, калі яго выцягваюць з бетоннай трубы, ягонага апошняга прытулку. Ён яшчэ жвавы, сам чыкільгае, але на галаве ў яго ўжо моцна крывіць агнястрэльнае раненне:

Другое відэа трохі пазнейшае. Кадафі яшчэ жывы, гаворыць да сваіх канваіраў, кратае галаву. Страта крыві ім вялікая:

Пахаванне забітага ў чацвер у Сірце лідара лівійскай Джамахірыі Муамара Кадафі адкладзена на некалькі дзён, паведаміў у пятніцу віцэ-прэм'ер ва ўрадзе Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі Алі Тархуні.

Паводле яго слоў, ён аддаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім цела зрынутага лівійскага лідара будзе знаходзіцца ў моргу ў Місраце цягам некалькіх дзён з тым, «каб усе даведаліся, што ён мёртвы», перадае ІТАР-ТАСС.

На пытанне аб тым, дзе і калі будзе пахавана цела Кадафі, Тархуні заявіў Reuters: «Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята».

Праз суткі пасля забойства Муамара Кадафі працягваюць з’яўляцца ўсё новыя падрабязнасці аб апошніх хвілінах жыцця і аб прычынах смерці зрынутага лідара Джамахірыі. Лекар, які аглядаў цела, растлумачыў, ад чаго менавіта памёр Кадафі, а журналісты адначасова разведалі, што экс-дыктатар сказаў рэвалюцыянерам, перш чым памёр.

Але адзінай версіі гібелі Кадафі па-ранейшаму няма.

У сувязі з гэтым у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый сёння запатрабавалі правесці расследаванне таго, што здарылася ў Сірце. Існуюць «каля чатырох ці пяці версій таго, як ён памёр», прызнаў прэс-сакратар упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперт Колвіл. «Неабходна расследаванне, патрэбна дадатковая інфармацыя для таго, каб высветліць, ці быў ён забіты падчас бою або пакараны пасля палону», — цытуе Колвіла ІТАР-ТАСС. Ён выказаў вялікую занепакоенасць паказанымі па тэлеканалах двума відэазапісамі, на адным з якіх Кадафі паказаны яшчэ жывым, а на іншым — мёртвым.

Паводле некаторых звестак, злоўлены і паранены Муамар Кадафі да самага канца заклікаў байцоў Нацыянальнай пераходнай рады (НПР) Лівіі спыніцца.
Адным з апошніх яго слоў было «харам» — у вольным перакладзе гэта азначае «адумайцеся» («харам» азначае «тое, што забаронена ісламскім законам». Адзін з рэвалюцыянераў адказаў на гэта: «Заткніся, сабака!» Да гэтага паведамлялася, што схоплены палкоўнік крычаў перад захопам: «Не страляйце!».

Паўстанцы здолелі захапіць Муамара Кадафі жыўцом, калі ахова схавала яго ў дрэнажнай трубе. на момант захопу палкоўнік ўжо быў цяжка паранены ў ногі і галаву.

Муамара Кадафі пасадзілі ў джып і паспрабавалі вывезці ў бяспечнае месца. Неўзабаве машына трапіла пад агонь праціўнікаў Кадафі. У гэтай перастрэлцы, як сцвярджаюць новыя ўлады краіны, экс-лідар і атрымаў смяротныя раненні.

У НПР запэўніваюць, што Кадафі быў забіты ненаўмысна: ліквідаваць яго ніхто не загадваў. Не выключана, што ён загінуў ад выпадковай кулі сваіх жа абаронцаў.

Той факт, што Кадафі быў жывы, калі яго захапілі, пацвярджаюць аматарскія відэазапісы з месца падзей. У ноч пасля смерці Кадафі лівійскія ўлады паказалі журналістам і далі сфатаграфаваць яго нежывое цела, а таксама труп яго сына Мутасіма.

Медыкі далі сваё тлумачэнне.

Смяротнай стала куля, што закранула ўнутраныя органы,
перадае агенцтва Reuters словы лекара, які праводзіў агляд цела.

«Потым была яшчэ адна куля ў галаву, яна ўвайшла яму ў галаву і выйшла наскрозь», — паведаміў доктар Ібрагім Ціка тэлеканалу Al Arabiya.

Каментары87

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная13

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная13

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць