Здарэнні88

Жах: У Баранавічах двухгадовы хлопчык праваліўся ў неабгароджаны люк

Ён цудам застаўся жывы.

Увечары 19 кастрычніка ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў маленькі хлопчык праваліўся ў прамысловы калодзеж, вечка якога перавярнулася, калі хлапчаня наступіла на яе.

Па словах маці, вяртаючыся з крамы каля 20:30, яна вяла сына Рому за руку. Хлопчык ішоў па бардзюры, а пасля ступіў на траву… «Я нават не сцяміла адразу, што здарылася, — распавяла Наталля.

— Раз, і ён выслізнуў з маёй рукі, а ў наступнае імгненне я пачула яго крыкі недзе з-пад зямлі.

Было ўжо цёмна, я ўзіралася ў калодзеж, але нічога не бачыла…».

Маці Ромы стала клікаць на дапамогу.

Да яе адразу падбеглі жанчыны, што былі паблізу. Якраз у гэты час побач праходзіла група хлопцаў, якія таксама паспяшаліся на крыкі. Яны асвятлілі ліхтарыкамі ад мабільных тэлефонаў месца,

а потым, утрымліваючы адзін аднаго, змаглі дацягнуцца да Ромы і за куртку выцягнуць яго з калодзежа.
«Гэта ўсё працягвалася нейкіх 5–10 хвілін, але мне яны здаваліся гадзінамі, — успамінае маці хлопчыка. — Ад шоку я нават не падзякавала хлопцам і не спытала, як іх завуць. Зараз праз газету хачу сказаць ім вялікі дзякуй».

Калодзеж часткова запоўнены вадой, у ім праходзяць пучкі кабеляў, у некаторых месцах тырчаць металічныя абрэзкі, і шчасце, што малы не пацярпеў: пасля лекары выявілі толькі сіняк на каленцы.

«Рому дасталі ўсяго мокрага, са штаноў цякло ручаём, — распавядае Наталля. — 

Ён, напэўна, стаяў па пояс у вадзе, не разумеў, што з ім адбываецца, і клікаў мяне.

А потым, ужо наверсе, сын некаторы час маўчаў і глядзеў у адну кропку».

Прыехала міліцыя, склала пратакол, паабяцаўшы высветліць, якой арганізацыі належыць калодзеж. Рома зараз праходзіць абследаванне ў псіхолагаў і неўролагаў.

«Мне не трэба ніякай маральнай кампэнсацыі, — тлумачыць мама малога. — Я хачу, каб пакаралі тых, хто адказвае за калодзеж,

хто не загарадзіў гэты ўчастак і не пазначыў як небяспечны, калі нармальны люк скралі.

Кожны павінен працаваць і нармальна выконваць свае абавязкі.
Страшна падумаць, што б здарылася, апыніся гэты калодзеж запоўненым вадой. Пакуль ніхто нічога там не выправіў, туды і цяпер можа праваліцца якое-небудзь дзіця».

Калодзеж да гэтага часу прычынены самаробна тонкай і няўстойлівай металічнай накрыўкай. Побач знаходзяцца школа і дзіцячы сад.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць