Меркаванні1313

Кім не трэба ганарыцца рыма-католікам Беларусі

Піша Анатоль Сідарэвіч.

Колькі дзён таму на сайце catholic.by з’явілася эсэ ксяндза Віктара Шукеловіча «Якое яно — наша беларускае каталіцтва?».

Цікавы тэкст. Стылёва нагадвае эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…».

Добры тэкст. Але не выдатны. І справа не ў стылёвых збоях. І не ў тым, што аўтару лепш было б не чапаць Унію, якое Ватыкан з лёгкасцю гатовы пазбыцца дзеля саюзу з Маскоўскай Патрыярхіяй (неўзабаве у Мінск прыедзе таргавацца кардынал Курт Кох). Справа — у выбары персанажаў.

Ці трэба рыма-католікам Беларусі ганарыцца людзьмі, якія непрыхільна (калі не сказаць варожа) ставіліся да Беларусі і беларушчыны?

Я не пра манашак-назарэтанак з Наваградка. Паланізатаркі, яны падпарадкоўваліся царкоўным уладам і свой грэх шавінізму, трэба думаць, адкупілі пакутамі.

Мяне бянтэжыць імя біскупа Зыгмунта Лазінскага,
якога вельмі ўзносіў ягоны вучань — нябожчык кардынал Казімір Свёнтэк.

Ёсць імёны, якія Рыма-Каталіцкая Царква мусіла б згадваць як мага радзей і меней.

Ведама, біскуп Зыгмунт не гэтак праславіўся пераследам беларускіх каталікоў, як віленскі мітрапаліт Рамуальд Ялбжыкоўскі, бо і Пінская дыяцэзія, што ні кажы, была ў ліку другарадных. Але са старонак гісторыі аніяк не выкасуеш яго расправу з пакутнікам ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім.
Больш вядома, што мітрапаліт Ялбжыкоўскі даў маўклівую згоду на зняволенне гэтага святара, але менш вядома, што за некалькі год да таго мінскі біскуп Зыгмунт Лазінскі выслаў ксяндза Гадлеўскага з Мінска ў Нясвіж і прызначыў яго прэфектам тамтэйшай гімназіі. Польскай, хоць пад той час у Нясвіжы арганізоўвалася і гімназія беларуская. Дарма да біскупа хадзілі на паклон дзеячы БНР на чале са старшынёю Рады Рэспублікі Язэпам Лёсікам…

Гэта біскуп Лазінскі заявіў, што ён не дапусціць распаўсюду ў сваёй дыяцэзіі часопіса «Хрысціянская Думка», бо беларуская хрысціянская акцыя, нават пераклад Новага Запавету на беларускую мову прыраўноўваўся ў тагачаснай Польшчы да «выўратовай» камуністычнай дзейнасці.
І сваё абяцанне біскуп выконваў. Паспрабаваў бы які ксёндз у ягонай дыяцэзіі выпісваць гэты часопіс або газету «Беларуская Крыніца», якую выдавалі нашы хрысціянскія дэмакраты…

Біскуп Зыгмунт Лазінскі быў найперш польскім каталіком. Каб быць проста каталіком і добрым пастырам для ўсіх вернікаў незалежна ад іх мовы і народнасці, біскупу Лазінскаму не хапала кафалічнасці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка1

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка1

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць