Хаця паводле рашэння суда выезд дазволены
Намесцніцу старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронта» Насту Палажнку сёння без удкаладнення прычын выклікалі ў міліцыю.
-Мяне ў чарговы раз папярэдзілі пра тое, што я не маю права выязджаць за межы краіны.- паведаміла Палажанка «НН». — Я студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, і на сесіі мушу ездзіць за мяжу. Калі мне выносілі прысуд, суддзя ўдакладніла, што права на выезд я маю. Начальнік Першамайскага РУУСа сёння прадэманстраваў мне ўказ, паводле якога людзі, асуджаныя на ўмоўны тэрмін і тыя, каму прысуджаны папраўчыя працы, не маюць права выезду з краіны на ўвесь тэрмін пакарання. Гэта ўжо не першы выпадак, калі ўказ апынаецца вышэйшым за закон. Мы будзем разбірацца, а пакуль мяне папярэдзілі, каб я не здзіўлялася, калі мяне здымуць з цягніка. Да гэтага ў мяне чарговы раз узялі адбіткі пальцаў — мы з сябрамі жартуем, што з такой колькасцю знятых адбіткаў ужо можна трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары