Беларуская блаґасфера

Каб перамагчы

Падыходзяць. З каменным тупым выразам просяць прайсьці. У вачах — драпежная ўсьмешка. Бяруць пад рукі, валакуць. Каб не супраціўляўся — б’юць мэталічнымі пракладзінамі ботаў па нагах, валяць на зямлю, зацягваюць у аўтобус.

На ўласным досьведзе ведаю, як гэта, калі арыштоўваюць. Падыходзяць. З каменным тупым выразам просяць прайсьці. У вачах — драпежная ўсьмешка. Бяруць пад рукі, валакуць. Каб не супраціўляўся — б’юць мэталічнымі пракладзінамі ботаў па нагах, валяць на зямлю, зацягваюць у аўтобус. Там пару разоў па нырках, кулаком па твары... страшна, брыдка, крыўдна... Адчуваньне безабароненасьці зьмешанае з пачуцьцем уласнай гордасьці. Ты прайграеш, каб перамагчы.

Пачуцьце вельмі блізкае таму, калі табе здраджваюць... Напрыклад, табе здраджвае дзяўчына. Альбо проста кідае. Непазьбежнасьць, якую прыходзіцца асэнсаваць. Так, ты ўсё рабіў, як падказвала сэрца і сумленьне. Ты быў шчыры. Але што для іх шчырасьць?! ты мусіш трываць. Табе балюча, але ты горды, што ты такі.

Цябе каленам прыціскаюць да падлогі лаза. б’юць яшчэ раз па нырках... у гэтым баі ты прайграеш... каб перамагчы

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць