Свет2323

У Сірыі за суботу забілі 25 праціўнікаў рэжыму

Ліга арабскіх дзяржаў выставіла Дамаску ўльтыматум.

У Сірыі ў суботу ў ходзе працягу аперацыі сіл бяспекі супраць праціўнікаў прэзідэнта Башара Асада былі забітыя не менш за 25 чалавек, паведамляе тэлекампанія Al Arabiya.

У пятніцу мінуў выстаўлены Лігай арабскіх дзяржаў (ЛАГ) ультыматум Дамаску скончыць з кровапраліццем у краіне ў трохдзённы тэрмін. У адваротным выпадку Сірыі пагражаюць эканамічныя санкцыі.

У канцы тыдня афіцыйны Дамаск даў згоду на прыезд у краіну дзясяткаў назіральнікаў ЛАГ. Кіраўнік Лігі Набіль Аль-Арабі, аднак, паведаміў, што Сірыя вылучыла шэраг умоваў. Турцыя і Злучаныя Штаты, каментуючы сітуацыю ў Сірыі,

заявілі аб узрослай рызыцы грамадзянскай вайны.

У пятніцу сілы бяспекі забілі 12 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей.

Улады Турцыі тым часам заяўляюць, што могуць спыніць падачу электраэнергіі ў Сірыю.

У нядзелю Башар Асад даў інтэрв'ю брытанскай газеце The Sunday Times.

Ён зноў прыгразіў Захаду ў выпадку ўзброенага ўмяшання ў сітуацыю ў Сірыі выбухам нестабільнасці ў рэгіёне.
Таксама ён паабяцаў, што, нягледзячы на ​​ціск, «Сірыя на паклон не пойдзе».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць