Усяго патроху22

Дзяцей у Беларусі за 10 год паменела

За апошнія 10 гадоў доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,6%.

На пачатак 2011 года ў краіне налічвалася 1 млн. 737,4 тыс. чалавек ва ўзросце да 18 лет. З іх 40% — дзеці да 7 гадоў (695,1 тыс. чалавек), 41,3% — 7–14 гадоў (718,1 тыс.), 18,7% — падлеткі 15–17 гадоў (324,2 тыс.). Такія звесткі паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаюць 20 лістапада.

Доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва краіны скарацілася з 23,9% на пачатак 2000 года да 18,3% на пачатак 2011 года, у тым ліку якія жывуць у сельскай мясцовасці — з 22,3 да 18,1%.

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года,

колькасць сем’яў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, склала 45%.
Для параўнання: паводле вынікаў перапісу 1999 года непаўналетніх дзяцей мелі больш за 56% сем’яў.

Трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, паводле вынікаў апошняга перапісу, выхоўвалі 62,5 тыс. сем’яў, ці крыху больш за 5% сем’яў,
якія маюць дзяцей.

Варта адзначыць, што ў 2007 годзе, упершыню пасля 1995-га, лік нованароджаных у Беларусі перавысіў 100 тысяч. Узровень нараджальнасці павялічыўся з 9,0 на 1.000 чалавек у 2003 годзе да 11,4 — у 2010 годзе.

У 2010 годзе ў краіне нарадзілася 108 тыс. дзяцей — 55,7 тыс. хлопчыкаў і 52,3 тыс. дзяўчынак.

За студзень-верасень гэтага года нарадзілася 80,9 тыс. дзяцей, што на 115 дзяцей больш, чым за такі ж леташні перыяд. Узровень нараджальнасці склаў 11,4 на 1.000 чалавек і ў параўнанні з паказчыкам мінулага года не змяніўся.

Сёлета ўзровень нараджальнасці вышэйшы за сярэднерэспубліканскі адзначаны ў Брэсцкай вобласці (12,6 на 1.000 чалавек), Мінскай і Гродзенскай (па 11,8). У Гомельскай вобласці гэты паказчык нязначна перавысіў узровень нараджальнасці ў сярэднім па краіне (11,5).

На долю першых нараджэнняў у 2010 годзе прыпадала 52,3%, на долю другіх і трэціх — 44,7%, тады як у 2005 годзе на долю першынцаў прыпадала 58,2%, другіх і трэціх дзяцей — 38,5%.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у 2010 годзе паводле вынікаў прафілактычных аглядаў толькі 27% дзяцей не мелі адхіленняў па ўсіх прыкметах здароўя або мелі нязначныя адзінкавыя адхіленні, што не патрабавалі карэкцыі, гэта значыць былі прызнаны здаровымі. У 2005 годзе гэты паказчык складаў 28,4%.

Доля дзяцей, якія маюць першую групу здароўя, сярод падлеткаў 15–17 гадоў ніжэйшая, чым ва ўзроставай групе да 14 гадоў.

15,3% дзяцей у 2010 годзе мелі хранічныя паталогіі, прыроджаныя дэфекты развіцця ці інваліднасць (трэцяя і чацвёртая групы здароўя).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала3

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць