Таму, хто знайшоў, Вікторыя абяцае правесці тэнісны матч.
Трэцяя ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка ў Twitter распавяла сваім заўзятарам, што на днях яе напаткала няшчасце. Нічога сур'ёзнага з ёй не адбылося, але яна згубіла абавязковы атрыбут сучаснага чалавека - мабільны тэлефон.
«Згубіла свой тэлефон і, адпаведна, нумары ўсіх маіх сяброў, - напісала беларуска, што зараз жыве ў Монтэ-Карла. - Два дні была ў паніцы. Затое зараз зразумела, наколькі была да яго прывязана ... Гэта проста вар'яцтва ... Дарэчы, гэта апраўдвае мяне за тое, што я не пісала нічога вам у Twitter ... Калі нехта знайшоў мой тэлефон, калі ласка вярніце!
Абяцаю згуляць з гэтым чалавекам тэнісны матч. На тэлефоне было напісана маё імя».
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары