Грамадства44

У судзе над Бяляцкім зноў абвешчаны перапынак

Сённяшняе судовае слуханне па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага доўжылася каля 15 хвілін.

Пасяджэнне пачалося з допыту Бяляцкага, аднак той заявіў, што па-ранейшаму не прызнае сваёй віны і дабавіць да ранейшых паказанняў яму няма чаго.

Пасля гэтага суд задаволіў хадайніцтва адваката Дзмітрыя Лаеўскага аб далучэнні да матэрыялаў справы ліста з Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, у якім гаворыцца, што сродкі на рахункі Бяляцкага пералічваліся для ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці, і не з’яўляюцца яго даходам.

Суддзя Сяргей Бандарэнка таксама задаволіў хадайніцтва пракурора Уладзіміра Сайкоўскага далучыць да матэрыялаў справы даведку з Міністэрства юстыцыі аб спробах рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» і даведку з Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Першамайскага раёна Мінска аб даходах падсуднага за 2009 год.

Затым адвакат папрасіў суд аб’явіць перапынак да заўтра для падрыхтоўкі да судовых спрэчак. Пракурор гэта хадайніцтва падтрымаў, а суд — задаволіў.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня. Ён абвінавачваецца на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Бяляцкаму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

На папярэднім пасяджэнні, 16 лістапада, пракурор зачытаў удакладненае абвінавачанне, згодна з якім Бяляцкі атрымліваў частку даходаў з грошай, што паступалі на яго замежныя банкаўскія рахункі, у сувязі з выкананнем ім дагаворных абавязацельстваў. Раней абвінавачанне лічыла ўсе сродкі, што знаходзяцца на рахунках Бяляцкага ў літоўскім і польскім банках, яго даходам.

З пункту гледжання абвінавачання, Бяляцкі наўмысна не падаў падатковым уладам звесткі аб даходах за 2007 год і не адлюстроўваў у дэкларацыі даходы, што паступалі на яго замежныя рахункі, чым нанёс дзяржаве ўрон у асабліва буйным памеры.

Працэс па справе Алеся Бяляцкага пачаўся 2 лістапада. Справу разглядае суд Першамайскага раёна сталіцы, але слуханні праходзяць у будынку суда Маскоўскага раёна, дзе больш умяшчальныя залы.

Праваабарончая дзейнасць, кіраўніцтва ЕС і шэрагу дэмакратычных краін лічаць крымінальны пераслед Бяляцкага палітычна матываваным і патрабуюць ад беларускіх уладаў яго безумоўнага вызвалення.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць