Грамадства11

У Мінску затрыманы гандляр насеннем маку

Аператыўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маскоўскага РУУС Мінска пры спробе збыту буйной партыі насення маку затрыманы раней судзімы 27-гадовы мінчанін.

Як паведамілі ў ГУУС, аператыўныя мерапрыемствы міліцыянеры праводзілі сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Маскоўскім раёне. Затрыманне адбылося на праспекце Газеты «Звязда» ў той момант, калі гандляр ва ўласным аўтамабілі збываў партыю макавага насення асобе, якая ўжывае наркатычныя сродкі.

Падчас надглядных мерапрыемстваў у затрыманага былі знойдзены 70 кг насення маку, расфасаванага ў поліэтыленавыя пакеты вагой 0,5 і 1 кг, а таксама грашовая выручка — больш за 2,2 млн. рублёў і 77 долараў ЗША. Кілаграм насення ў падазронага каштаваў 220 тыс. рублёў.

У дачыненні да затрыманага раённай падатковай інспекцыяй складзены пратакол на падставе ч. 1 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), згодна з якой яму пагражае штраф да 50 базавых велічыняў і канфіскацыя грашовых сродкаў, выяўленых пры затрыманні. Апрача таго, у дачыненні да правапарушальніка складзены адміністрацыйны пратакол аб незаконным прыняцці замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку, што цягне штраф у 150 базавых велічыняў. Яго аўтамабіль маркі «Форд», хутчэй за ўсё, будзе канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць