Эканоміка11

Беларусь павялічвае пастаўкі малака ў Расію да 3,7 млн тон

Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі ўзгаднілі прагнозны баланс узаемных паставак асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на 2012 год, паведаміла журналістам у Маскве міністр сельскай гаспадаркі РФ Алена Скрыннік па выніках сумеснага пасяджэння калегій аграрных ведамстваў дзвюх краін у рэжыме відэаканферэнцыі.

Балансы ўзгадняюцца па асноўных відах сельгаспрадукцыі — па малацэ і малочных прадуктаў, мясе і мясапрадуктах, а таксама па цукры, паведаміў БелаПАН.

«

Па малацэ мы ўзгаднілі з невялікім павелічэннем паставак з Беларусі ў Маскву — 3,7 мільёна тон
у пераліку на малако», — адзначыла міністр. Яна звярнула ўвагу на тое, што беларускі бок бярэ на сябе абавязацельствы па зніжэнні аб’ёмаў паставак малочнай прадукцыі ў перыяд сезоннага росту вытворчасці малака ў Расіі.

Прагназаваны

аб’ём паставак мяса і мясных прадуктаў на 2012 год з Беларусі застаўся практычна на ўзроўні 2011 года — ён узгоднены ў аб’ёме 270.000 тон.
«Пры гэтым адбылося невялікае павелічэнне па ялавічыне», — працягнула Скрыннік, растлумачыўшы, што гэта звязана з пакуль яшчэ недастатковымі аб’ёмамі вытворчасці гэтага віду мяса ў РФ.

Аб’ём паставак цукру ў наступным годзе прагназуецца ў аб’ёме 200 тысяч тон. «У параўнанні з мінулым годам ён застаецца на ранейшым узроўні.
Гэтага аб’ёму дастаткова, каб з улікам рэкорднага ўраджаю цукровых буракоў у гэтым годзе ў РФ забяспечыць нашы патрэбы ў бураковым цукры», — патлумачыла міністр.

«Гэтыя прагнозы скарэкціраваны з улікам нашых нацыянальных інтарэсаў і адказваюць інтарэсам эканомікі дзвюх краін», — падкрэсліла Скрыннік.

Цікава, што

ў 2009-м, калі аб’ём паставак беларускіх малакапрадуктаў у Расію складаў 2 млн тон у год, чуліся адваротныя заявы.
«Беларусь сёння знішчае нашу малочную галіну», — казаў губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка, а галоўны санітарны ўрач РФ Яўген Анішчанка забараніў увозіць у Расію каля 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Тады, праўда, наша краіна мела іншы замежнапалітычны вектар — быў разгар лібералізацыі і аднаўлення адносін з Захадам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць