Улада5656

Малочная вайна

З 6 чэрвеня забаронены ўвоз у Расію каля 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі.

Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію амаль 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Забарона дзейнічае з 6 чэрвеня, паведамляе РІА Новости.

Як заявіў журналістам галоўны дзяржаўны санітарны доктар РФ Генадзь Анішчанка, гэта звязана з тым, што беларускія вытворцы не перааформілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту, якія набылі моц яшчэ ў снежні 2008 года.

«Са шкадаваннем трэба зазначыць, што, нягледзячы на выказаную трывогу адносна таго, што беларускія вытворцы малака не спяшаюцца выконваць расійскае заканадаўства і не афармляюць дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з тэхрэгламентам, належнай рэакцыі не было», — цытуе Анішчанка РІА Новости.

Паводле яго слоў, на гэты час амаль 500 відаў малочнай прадукцыі з Беларусі, якая пастаўляецца ў Расію, не маюць аформленых па новых правілах дакументаў.
«Гэтая акалічнасць змушае нас адэкватным чынам адрэагаваць. Сёння я падпісаў адпаведны ліст на адрас Федэральнай мытнай службы, што азначае, што доступ гэтай прадукцыі на ўсю тэрыторыю Расіі спынены», — заявіў Анішчанка.

Варта нагадаць, што менавіта Рассельгаснагляд быў у свой час інструментам увядзення фактычна палітычных санкцый супраць Грузіі. Малдовы і Ўкраіны.

Тэма паставак малочнай прадукцыі абмяркоўвалася 5 чэрвеня ў Белгародскай вобласці на сустрэчы прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна з губернатарамі цэнтральных абласцей Расіі і прадстаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.

Пуцін заявіў пра неабходнасць фарміравання адзіных умоў давання датацый сельгасвытворцам Расіі і Беларусі. У прыватнасці, зазначыў ён, датацыі, якія Беларусь дае сваім вытворцам цэльнага малака, дасягаюць 24%, у той час як у Расіі гэтыя датацыі складаюць толькі 3%.

У сваю чаргу, губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка паведаміў, што імпарт цэльнага малака з Беларусі ў Расію складае 2 млн. тон за год. «Беларусь сёння знішчае нашу малочную галіну. Можа быць, гэта робіцца мэтанакіравана», — выказаў меркаванне губернатар.

Пуцін пагадзіўся з гэтым часткова: «Гэта, вядома, робіцца не мэтанакіравана». «Я пра гэта [датацыі] Аляксандру Рыгоравічу сказаў. Ён чалавек арыгінальны, адказ у яго быў такі: «Няхай вашы не пішчаць, няхай зніжаюць выдаткі», — сказаў прэм'ер-міністр.

Расію раздражняе, што Беларусь падтрымлівае ўласных сельгасвытворцаў на атрыманыя ў Расіі ж датацыі. Між тым фінансавы стан самой Расіі падкасіла падзенне цэнаў на нафту. Аднак за ўведзенымі «малочнымі санкцыямі» праглядаюцца і палітычныя матывы.
Пры Лукашэнку ажыццявілася татальная русіфікацыя Беларусі, цяпер Масква жадае паглынуць краіну яшчэ і эканамічна, аднак у гэтым сутыкнулася з процідзеяннем гаспадарнікаў і адміністрацыйнага апарату Беларусі.

5 чэрвеня ў Пецярбурзе віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Кудрын абвесціў, што Масква лічыць «немэтазгоднымі» перамовы пра наданне Беларусі пазыкі на 100 мільярдаў расійскіх рублёў. Адначасова ён паведаміў, што не адракаецца перамоваў аб выдзяленні раней паабяцанага крэдыту на 500 млн даляраў.

Галоўная санітарная доктарка Беларусі Валянціна Качан абвесціла, што ў аўторак, разам з прадстаўнікамі Мінсельгасхарчу Беларусі, выправіцца ў Маскву для перамоваў з Генадзем Анішчанкам. Між тым няўзброеным вокам відаць, што на гэты раз справа ў палітыцы, а не ў бактэрыях.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей11

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна3

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю10

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА1

Ірландзец, які тэсціраваў беларускія сталоўкі, паехаў з Беларусі2

«Пажартавалі з бульбай у мінулым годзе — атрымалі ад насельніцтва па вушах». Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў да сур'ёзнасці1

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры6

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

У Расіі назвалі цану на новы аўтамабіль Lada Iskra5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей11

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць