Жонка даведалася пра гэта выпадкова.
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага 1 снежня перавялі з Мінскага следчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіна. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёння наведала СІЗА. Жодзінская турма вядомая больш жорсткім рэжымам, і горшымі ўмовамі ўтрымаьня
Тым часам, касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна Мінска праваабаронцу Алесю Бяляцкаму была накіраваная 29 лістапада ў Мінскі гарадскі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзмітрыем Лаеўскім. Дата разгляду скаргі пакуль не прызначаная.
Напісаць праваабаронцу можна на адрас: 222160, Менская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8, Бяляцкаму А. В
* * *
Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» — 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Бяляцкі прызнаны вінаватым на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Грошы, што пералічваліся на рахункі Бяляцкага, выкарыстоўваліся для аказання дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Каментары