Гісторыя55

Першая «аголеная акцыя» адбылася ў Мінску ў 1962 годзе

Фелікс К. прабег па праспекце Леніна зусім голы.

Самая першая «аголеная» акцыя адбылася ў Мінску амаль 50 гадоў таму.

Тады зусім голы чалавек прабег па праспекце Леніна (цяпер Незалежнасці) ад кавярні «Вясна» (рог праспекта і вуліцы Камсамольскай) да будынку Ашчадбанка (цяпер Нацыянальны банк).
Пра падрабязнасці акцыі распавёў «НН» пісьменнік Віктар Ледзенеў, відавочца той самай падзеі: «Бег тады мой сябар Фелікс К., і
ніякага палітычнага падтэксту акцыя не мела — мы проста паспрачаліся, любілі весяліцца.
Фелікс прыехаў на таксоўцы да кавярні «Вясна», распрануўся ў аўто, адправіў машыну да будынка банка, а сам пабег.

Наша Ніва: І якой была рэакцыя мінакоў?

Віктар Ледзенеў: Усе былі ашаломленыя — уявіце, сярэдзіна дня — а па праспекце бяжыць аголены мужчына. Што праўда, прыгожы — ён быў спартовец.

Ніхто проста не паспеў зразумець, што гэта такое адбываецца.
А колькі спартоўцу трэба, каб прабегчы гэтую адлегласць — літаральна пара дзясяткаў секунд. Таксоўка ля банка ўжо чакала.

НН: А як таксіст адрэагаваў?

ВЛ:

Рагатаў да ўпаду. Мы яму заплацілі пяць рублёў — вялікія грошы як на той час, а ён быў хлопец малады, і вельмі весяліўся разам з намі.
А пасля мы адправіліся адзначаць падзею ў парк Горкага.

НН: Але побач знаходзіўся будынак МУС і КДБ, гэта не палохала?

ВЛ: Нас тады не хвалявала гэтае КДБ,

гэта цяпер усе запалоханыя, а тады КДБ было для нас чымсьці далёкім.
Тым больш будынак быў на іншым баку — а бег Фелікс усё адно вельмі хутка. Але было весела, накшталт як схадзіць у лазню з патэфонам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць