Здарэнні55

Рэкорд: супрацоўнік мінскага банка скраў 500 тысяч даляраў

Падазраваны меў доступ да сховішча, куды ў канцы дня звозяцца грошы з абменнікаў.

Дзёрзкі крадзеж адбыўся ў адным з беларускіх банкаў, размешчаных у Мінску. З ахоўнага сховішча знікла без малога паўмільёна даляраў, што з'яўляецца рэкорднай для Беларусі сумай.

Скандал у ААТ «Тэхнабанк», не мае сабе роўных у Беларусі.
Да апошняга часу сховішча ні аднаго беларускага банка ні разу не чысцілі. Былі толькі рабаванні абменных пунктаў банкаў. Самі банкіры калі і кралі, то праз правядзенне фінансавых аперацый з выкарыстаннем рахункаў падстаўных фірмаў. І тут раптам такое!

Як паведамілі «Штодзённіку» у ГУУС Мінгарвыканкама, следчым аддзелам папярэдняга расследавання УУС Цэнтральнага раёна Менска распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка начальніка ўпраўлення па ажыццяўленні валютна-абменных і касавых аперацый ААТ «Тэхнабанк».

Па абавязку службы падазраваны трымаў у сваіх руках ўвесь наяўны абарот банка і меў доступ да сховішча, куды ў канцы дня звазіліся даляры, еўра, расійскія і беларускія рублі з усіх абменных пунктаў.
Менавіта гэтым доступам да вялікіх сумах грошай і вырашыў скарыстацца банкір.

Па дадзеных праваахоўных органаў, намеснік начальніка ўпраўлення залез у сховішча і вынес адтуль амаль 70 мільёнаў беларускіх рублёў, больш за 850 тысяч расійскіх рублёў, больш 388 тысяч долараў і 51 тысячы еўра. Агульная сума выкрадзенага ў даляравым эквіваленце склала больш 490 тысяч.

Пакуль невядома, ці затрыманы банкір, ці вернуты грошы або падазраванаму ўдалося схавацца з выкрадзеным.
Праваахоўныя органы вельмі неахвотна кажуць пра гэты скандал. Вядома толькі, што ў банку самі выявілі крадзеж, пасля чаго і звярнуліся з заявай у праваахоўныя органы.

Банкаўскаму клерку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў адмыслова буйным памеры). Вядзецца расследаванне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць