Усяго патроху1414

Лазня на дваіх

«Аказанне інтымных паслугаў у саўнах — гэта перажыткі эпохі 90-х», — кажуць прадстаўнікі лазневага бізнэсу.

Лазневы бізнэс на постсавецкай прасторы моцна абавязаны стваральніку «Іроніі лёсу» Эльдару Разанаву.

Гэты эпахальны савецкі фільм па сёння забяспечвае амаль 100-працэнтную запаўняльнасць лазняў на Новы год і, адпаведна, высокія прыбыткі іх гаспадарам. «Калі б сустрэў Разанава, праставіў бы яму добрага каньяку», — прызнаўся «НН» Ігар, уладальнік катэджа з саўнай у цэнтры Мінска.

Ёсць і іншае меркаванне: сустрэць Новы год у лазні — гэта значыць, увайсці ў яго чыстым, здаровым і адноўленым, пакінуўшы ўсе турботы ў годзе мінулым.

Зараз у Мінску і наваколлі ёсць багаты выбар лазняў і саўнаў. Іх колькасць павялічваецца. На адным толькі сайце Parilka.by налічваецца больш за 60 такіх установаў.

Дарэчы, «лазня» і «саўна» — па сутнасці, тоесныя разуменні. І першае, і другое спрыяе вывядзенню шлакаў з арганізму праз потавыдзяленне. Проста ў свядомасці большасці людзей саўна асацыюецца з Фінляндыяй ці Турцыяй.

Асноўныя параметры, па якіх лазня адрозніваецца ад саўны, — тэмпература і вільготнасць паветра. Саўна прадугледжвае наяўнасць басейна.
Але і ў большасці сучасных лазняў ёсць дзе паплёскацца пасля парылкі.

Існуюць і больш экзатычныя спосабы прапацець з карысцю для здароўя.

Інфрачырвоная саўна ўяўляе сабой драўляную кабіну, у якой усталяваныя спецыяльныя ІЧ-награвальнікі. Кабіна награецца за 15 хвілін. Нягледзячы на невысокую тэмпературу, пот добра выдзяляецца, а арганізм праграецца надзвычай глыбока.

А вось крыасаўна — поўная процілегласць парылкі. У крыасаўне вы цягам трох хвілін «парыцеся» ў вадкім азоце пры тэмпературы мінус 130 градусаў! Лічыцца, што такая працэдура мае амаладжальны эффект.
Зрэшты, не перабаршчыце з замарозкай (а то вас напаткае лёс героя аднаго са старых добрых фільмаў пра Луі дэ Фюнэса).

Фурака (афура) — так завецца драўляная бочка, якую запаўняюць альбо пілавіннем, альбо гарачай (ці халоднай) вадой. Драўлянае пілавінне падаграюць да 50°С. Чалавек «акунаецца» ў пілавінне па грудзі. Пры гэтым галава і сэрца моцна не награюцца, што важна для гіпертонікаў і людзей з іншымі захворваннямі. Нагрэтае пілаванне не толькі саграе, але і масіруе цела.

Для большасці беларусаў наведванне саўны хутчэй спосаб адпачыць у кампаніі сяброў, а не аздараўленне.

Часам за півам, кальянам, більярдам, басейнам, масажам ці чымсьці яшчэ наведнікі саўнаў увогуле забываюць, навошта яны сюды прыйшлі: папарыцца.

Дарэчы, пра «штосьці яшчэ». Са слоў Ігара, аказанне інтымных паслугаў у саўнах — гэта перажыткі эпохі 90-х. Узгадаем «Брата-2», дзе галоўны герой з прыяцелямі вырашае пытанні ў лазні, а на заднім фоне мільгаюць аголеныя дзяўчыны. Зараз просьба «выклікаць дзяўчат» — хутчэй выключэнне з правілаў.

Сама ж традыцыя хадзіць у лазню па парах закладзеная ў нашых генах, лічыць Ігар. Дзе, калі не ў лазні, зачыналіся нашы прабабулі і прадзядулі? Можа, таму іх мінула халера, якая забрала жыцці паловы Еўропы. Цікава, што англійская каралева Лізавета І (XVI ст.) мылася раз на тры месяцы. А іспанская Ізабела Кастыльская (XV ст.) — увогуле двойчы за сваё жыццё: калі нарадзілася і калі выходзіла замуж.

Некаторыя лазні прапануюць паслугу «лазня для дваіх». Ёсць адмысловыя праграмы для маладых.

Цэны ў лазнях Мінска пачынаюцца ад 20 тысяч рублёў за наведванне (грамадскія лазні). За 80–150 тысяч за гадзіну можна арандаваць саўну на 8–12 чалавек.
Пры гэтым у карыстанні будуць басейн, більярд, пакой для адпачынку з канапай, ТБ, караоке і іншыя дадатковыя паслугі.

Саўны-люкс адрозніваюцца даражэйшай мэбляй, тэхнікай і лазневым абсталяваннем. Напрыклад, басейн можа быць з джакузі, а дэзінфекцыя вады — на аснове актыўнага кіслароду, што не раздражняе скуру. За дадатковую плату можна наняць баншчыка, які возьме на сябе ўсе клопаты па награванні і падтрыманні тэмпературы ў лазні. Сярэдняя цана — ад $30 (на дваіх) да $80 (для кампаніі да 8 чалавек) за гадзіну. У навагоднюю ноч цэны ў дарагіх саўнах пачыналіся ад $300.

Каментары14

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць