Улада5757

Французская пракуратура адмовілася арыштаваць міністра Куляшова

Паміж Францыяй і Інтэрполам існуе пагадненне, згодна з якім прадстаўнікі іншых дзяржаў, якія бяруць удзел у французскіх сустрэчах Інтэрпола, валодаюць імунітэтам.

Французская пракуратура адмовілася пераследваць міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова, які знаходзіўся 17–20 студзеня ў Францыі з візітам па лініі Інтэрпола.

Пра гэта паведаміла памочніца французскага адваката Ўільяма Бурдона, які дамагаўся арышту міністра.

«Пракуратура заявіла, што паміж Францыяй і Інтэрполам існуе пагадненне, згодна з якім прадстаўнікі іншых дзяржаў, якія бяруць удзел у французскіх сустрэчах Інтэрпола, валодаюць імунітэтам»,
 — сказала памочніца адваката.

«Мы, вядома, з гэтым не згодныя, — падкрэсліла яна. — Канвенцыя супраць катаванняў павінна пераважаць над гэтымі дамоўленасцямі».

Нагадаем, Бурдон падаў судовы пазоў супраць Куляшова ў Парыжы 19 студзеня. Дзейнічаючы ад імя пяці беларусаў, ён абвінаваціў міністра ў катаваннях.

Памочніца Бурдона не сказала, чые менавіта інтарэсы прадстаўляў адвакат.
Разам з тым грамадзянская ініцыятыва Free Belarus Now распаўсюдзіла заяву аб тым, што Бурдон дзейнічаў ад яе імя. Ініцыятыва Free Belarus Now заснаваная сем’ямі апазіцыйных палітыкаў і журналістаў, якія былі арыштаваныя падчас разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску.

* * *

Беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Куляшовым брала ўдзел у перамовах, якія праходзілі 17–20 студзеня ў Ліёне ў Генеральным сакратарыяце Інтэрпола.

Міністр Куляшоў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза ў сувязі з парушэннем у Беларусі стандартаў правядзення выбараў.

Але візавыя санкцыі ЕС не дзейнічаюць у выпадках, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацый.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць