Кітайцы затрымліваюць пастаўкі абсталявання для цэментавых заводаў
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 42 ад 19 студзеня 2012 зацвердзіў больш познія тэрміны ўвядзення ў строй новых тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 мільёна тон у год кожная на трох цэментных заводах краіны.
У адпаведнасці з дакументам, тэхналагічная лінія па вытворчасці цэменту сухім спосабам на Беларускім цэментным заводзе (БЦЗ, Касцюковічы, Магілёўская вобласць) будзе ўведзеная да 1 ліпеня 2012 (раней быў усталяваны тэрмін да 1 лістапада 2011), на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — да 1 мая 2012 (раней — да 1 студзеня 2012), на прадпрыемстве «Крычаўцэментнашыфер» (Магілёўская вобласць) — да 1 ліпеня 2012 (раней — да 1 красавіка 2012).
Акрамя таго, указ усталёўвае, што ў 2012 годзе павінна быць ажыццёўлена развіццё кар’ераў на радовішчы «Крыніца» Мастоўскага і Ваўкавыскага раёнаў для ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».
Таксама дакументам усталявана, што дзяржпрадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі вызваляецца ад выплаты мытаў і ПДВ пры ўвозе каменнага вугалю, прызначанага для вытворчасці цэменту на беларускіх цэментных заводах, з 1 красавіка 2011 года па 30 верасня 2012 (раней — да 31 сакавіка 2012).
Ход будаўніцтва тэхналагічных ліній ажыццяўляўся вельмі павольна праз затрымкі пастаўкі абсталявання кітайскімі пастаўшчыкамі. У будаўніцтва другой лініі па вытворчасці цэменту на БЦЗ планавалася ўкласці 550 млрд беларускіх рублёў (66 млн даляраў па курсе Нацбанка Беларусі), у будаўніцтва лініі і вугальнага аддзялення прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» — 750 млрд беларускіх рублёў, у будаўніцтва лініі па вытворчасці клінкеру на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — 445 млрд беларускіх рублёў.
Каментары