Здароўе

Эпідэмія грыпу ў Мінску адмяняецца

Сёлета ў сталіцы, верагодна, не будзе эпідэміі грыпу, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка 25 студзеня на прэс-канферэнцыі.

Паводле яе слоў, такую выснову можна зрабіць зыходзячы з захворвання на ВРІ, узровень якога ў Мінску на 20% ніжэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года, і адпавядае звычайнаму ўзроўню сезоннага захворвання для гэтага часу. Сёння ў горадзе цыркулююць выключна негрыпозныя вірусы: адэнавірусы, рынавірусы і вірус парагрыпу. Вірусы грыпу пакуль не ідэнтыфікаваны ні ў аднаго захварэлага, адзначыла Фісенка. Фіксуецца «вельмі невысокі ўзровень» шпіталізацыі з ВРІ ў параўнанні з папярэднім сезонам.

«Улічваючы, што сёння ўжо канец студзеня, і мы бачым, што цыркуляцыя вірусаў грыпу так і не пачалася, то мы мяркуем, што ёсць усе шансы пазбегнуць сёлета эпідэмічнага ўздыму захворвання», — заключыла спецыяліст. Звычайна цыркуляцыя вірусаў грыпу пачынаецца за тры-чатыры тыдні да фарміравання эпідэмічнага ўздыму. Фісенка лічыць малаверагодным распаўсюджванне вірусу грыпу ў больш познія тэрміны ў параўнанні са звычайнымі: вірус гіне на сонцы, якое з набліжэннем вясны паказваецца ўсё часцей.

Медык адзначыла, што на яе памяці ў Мінску толькі адзін раз удалося пазбегнуць эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып, але былі гады, калі эпідэмічны ўздым быў «вельмі вялы».

Фісенка звязвае спрыяльнае эпідэміялагічнае становішча з высокім узроўнем вакцынацыі сталічных жыхароў. У гэтым сезоне прышчэпку атрымалі 31,5% мінчан, амаль чвэрць — за кошт прадпрыемстваў і арганізацый. Медык таксама спадзяецца, што падзейнічала інфармацыйна-тлумачальная праца, і людзі з прыкметамі ВРІ лічаць за лепшае заставацца дома, а не распаўсюджваць інфекцыю. Акрамя таго, стрымліванню распаўсюджвання інфекцый садзейнічала сухое надвор’е і той факт, што тры апошнія гады цыркулююць адны і тыя ж вірусы, і ў многіх ужо выпрацаваўся да іх імунітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

«Дзе грошы, Франак?» Вячорка тлумачыць сістэму міжнароднай дапамогі грамадзянскай супольнасці і куды ідуць 30 млн ад ЕС53

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу5

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць