Грамадства1818

Беларусь пагражае Украіне гандлёвай вайной ад панядзелка

Мінск пагражае забараніць увоз прадукцыі ўкраінскай вытворчасці, калі Кіеў не здыме забарону на імпарт беларускай свініны й малака.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны ў суботу, 3 сакавіка.

У пятніцу па просьбе беларускага боку адбылася сустрэча старшыні Дзяржаўнай ветфітаслужбы Украіны Івана Бісюка з першым намеснікам дырэктара Дэпартамента ветэрынарыі і харчавання Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі Юрыем Піваварчыкам.

Украінскі бок прапанаваў канкрэтныя дзеянні для вырашэння сітуацыі вакол забароны ўвозу на тэрыторыю Украіны малочнай і мясной прадукцыі з Беларусі.

«Аднак, замест сумесных дзеянняў

беларускі бок заявіў пра магчымае ўвядзенне забароны на ўвоз прадукцыі ўкраінскай вытворчасці», — сцвярджаюць у міністэрстве.

Там адзначаюць, што з кастрычніка мінулага года ўкраінскія ветэрынарныя інспектары пачалі рэгістраваць

перавышэнне колькасці антыбіётыкаў у гатовай малочнай прадукцыі з Беларусі.

Украінскі бок неаднаразова накіроўваў афіцыйныя лісты з папярэджаннямі і рэкамендацыямі па ліквідацыі парушэнняў, у прыватнасці лістом ад 5 кастрычніка.

«На жаль, у Дэпартаменце ветэрынарыі і харчавання Міністэрства сельскай гаспадаркі РБ не адрэагавалі на заўвагі,

а ўжо ў лютым гэтага года выпадкі выяўлення антыбіётыкаў у малочнай прадукцыі сталі масавымі», — паведаміў Бісюк.

Ён запэўніў, што менавіта ў сувязі

з масавасцю выяўлення антыбіётыкаў, было прынята рашэнне аб часовым абмежаванні ўвозу беларускіх малочных прадуктаў на тэрыторыю Украіны.

«Беларускі бок падчас афіцыйнай сустрэчы ніякім чынам не абверг заўвагі Дзяржветфітаслужбы Украіны, але замест прапанаваных сумесных дзеянняў па выхадзе з сітуацыі быў вылучаны ўльтыматум аб тым,

што калі ўкраінскі бок у аднабаковым парадку не адменіць часовыя абмежаванні, то ў панядзелак з 15:00 беларускі бок ўвядзе забарону на імпарт украінскай прадукцыі, у прыватнасці, алей, соль, кукурузу, кандытарскія вырабы», — сказаў Бісюк.

Любыя прапановы Дзяржветфітаслужбы вырашыць сітуацыю

шляхам ліквідацыі недахопаў з боку беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў і праверкі планаў маніторынгаў па антыбіётыкаў беларускім бокам не ўспрымаюцца.

«Замест гэтага Беларусь, як член Мытнага саюза, паведаміла Украіне аб тым, што будзе прасіць падтрымкі ў краін — членаў Мытнага саюза аб увядзенні забароны на імпарт украінскай прадукцыі ў краіны Мытнага саюза», — адзначыў Бісюк.

«Мы не можам на гэта пайсці, бо ў панядзелак запусцім у працу сістэму маніторынгу ветэрынарнай медыцыны іншай краіны,

каб яны гарантавалі, што там няма антыбіётыкаў. Мы будзем старацца знаходзіць паразуменне і, думаю, мы яго знойдзем», — адзначыў кіраўнік Дзяржветфітаслужбы.

«Што датычыцца мясной прадукцыі, якая таксама апынулася пад забаронай з-за мер па недапушчэнні ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней на тэрыторыю Украіны, прадстаўнікі Беларусі выказалі гатоўнасць хутчэй прадаставіць адпаведныя дакументы і дазволу інспекцыі пагалоўе свіней спецыялістамі з Украіны», — дадаў Бісюк.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць