Андрэй Расінскі. Кадры

Гангстэры і Гамлет па-пуцінску

Гангстэрскі комікс “Дзік Трэйсі” Ўорэна Біці і “Граючы ахвяру” Кірыла Сярэбранікава


Дзік Трэйсі

Граючы ахвяру

БТ, 19.05

posterДзік Трэйсі (Dick Tracy)

ЗША, 1990, каляровы, 107 хв.

Рэжысэр: Ўорэн Біці

Ролі выконваюць: Ўорэн Біці, Аль Пачына, Мадонна, Глені Гэдлі, Дастын Хофман, Пол Сарвіна, Джэймз Каан, Чарлі Корсма

Жанр: Гангстэрскі комікс паводле твораў Чэстэра Гулда

Адзнака: 7,5 (з 10)

”Оскар” мастаку Рычарду Сілбэрту й дэкаратару Рыку Сімпсану.

Непераможны дэтэктыў Дзік Трэйсі змагаецца з гангстэрамі…

Трэцяя рэжысэрская праца актора Ўорэна Біці, зробленая ў стылістыцы вострахарактэрнага коміксу. Штучныя атрутныя колеры, анілінавыя дэкарацыі, чырвонае, зялёнае й фіялетавае сьвятло ад апэратара Віторыё Старары, гратэскныя, дэфармаваныя фізіяноміі гангстэраў. Але карціна зьдзіўляе ня толькі каляровай драматургіяй, прыгодніцкай бадзёрасьцю й карыкатурнымі маскамі.

У прыдуманым сьвеце коміксу – арганічныя й акторы. Аль Пачына – памфлетна-гістэрычны ніцшэанец, Ўорэн Біці – мужны й добры герой, і нат сьпявачка Мадонна – праявіла акторскія высілкі.

Годны прыклад выдатнага кінакоміксу.

АНТ, 21.35

posterГраючы ахвяру (Изображая жертву)

Расея, 2006, каляровы, 97 хв.

Рэжысэр: Кірыл Сярэбранікаў

Ролі выконваюць: Юры Чурсін, Віталь Хаеў, Ганна Міхалкова, Лія Ахеджакава, Максім Канавалаў, Андрэй Фамін, Марына Голуб, Марат Башараў

Жанр: “Чорная” драма паводле аднайменнага твору братоў Прасьняковых

Адзнака: 6 (з 10)

Герой карціны Валянцін падпрацоўвае, граючы ахвяру ў сьледчых экспэрымэнтах. Душагубствы раскрывае харызматычны капітан (Віталь Хаеў), а прапаршчыца Люда (Ганна Міхалкова) мэлянхалічна запісвае на камэру вынікі экспэрымэнтаў. Недарэка зарэзаў палюбоўніцу ў біяпрыбіральні, інтэлігент выкінуў жонку з акна, бізнэсовец застраліў аднаклясніка. Але парад звыродзтваў, зьнятых на хатняе відэа – толькі заслона для… гамлетаўскай гісторыі.

Герою зьяўляецца загіблы бацька, маці круціць амуры зь дзядзькам, а каханка-Афэлія (якая пападушвае “Гамлета” падчас сэксу) – сама на мяжы нэрвовага зрыву. Але Гамлеты пуцінскай эпохі – такія ж пустыя, як і зьфільмаваныя забойцы.

Гара трупаў напрыканцы (Шэксьпір!), мацюкальніцкі зрыў капітана… і Лія Ахеджакава ў кімано. Тэатральны рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў зрабіў фішкаю драмы сьледчае відэа, абсурд і акторскія эскапады.

Але разгублены чарнушны гратэск жывейшы за глямурна-патрыятычныя расейскія фільмы.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць