Эканоміка

Кіраўнік місіі МВФ лічыць зніжэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанка да 38% дачасным

Такую думку Крыс Джарвіс выказаў 5 сакавіка журналістам у Мінску, ацэньваючы рашэнні Нацыянальнага банка па зніжэнні стаўкі рэфінансавання.

На думку кіраўніка місіі МВФ, гэтае зніжэнне стаўкі, магчыма, было дачасным. Такі захад можна было рабіць ва ўмовах зніжэння асноўных працэнтных ставак Нацбанка, ставак па крэдытаванні, калі больш умацуецца стабільнасць і знізяцца інфляцыйныя чаканні насельніцтва.

«І вельмі важна ўпэўніцца, што гэтыя ўмовы маюць месца, перш чым скарачаць працэнтныя стаўкі», — падкрэсліў Джарвіс.

Нагадаем, у 2011 годзе на фоне росту інфляцыі стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышалася 12 разоў, з 10,5% на пачатак года да 45% гадавых у снежні.

У сувязі са зніжэннем інфляцыі Нацыянальны банк Беларусі 15 лютага зменшыў стаўку рэфінансавання да 43%, а 1 сакавіка яна была зніжана адразу на 5% да 38% гадавых.

Каментары

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць