Эканоміка44

Намеснік гендырэктара МАЗ: Асноўная задача — пачаць карэнную рэканструкцыю вытворчасці

Сёлета адна з асноўных задач Мінскага аўтамабільнага завода — пачаць карэнную рэканструкцыю вытворчасці, паведаміў першы намеснік гендырэктара МАЗ Анатоль Дзядкоў 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у прыватнасці, пачынаецца рэканструкцыя ліцейнага завода і прэсава-кузаўнога завода. «Рэканструкцыя „ліцейкі“ жыццёва неабходная. Па нашых разліках, з дапамогай рэканструкцыі нам удасца скараціць аб’ём спажывання электраэнергіі на 25–30%, у 80–90 разоў паменшыць аб’ём выкідаў у навакольнае асяроддзе», — падкрэсліў намеснік гендырэктара.

Што да затрат на рэканструкцыю, то, паводле слоў Дзядкова, дакладныя лічбы пакуль невядомыя: «Пройдзе конкурс, мы правядзем таргі, і ўжо толькі тады будзем ведаць канкрэтную суму.

Па папярэдніх ацэнках, яна складзе каля 280–300 мільёнаў долараў».

Таксама Дзядкоў адзначыў, што ў 2012 годзе ў параўнанні з папярэднім запланавана павелічэнне экспарту прадукцыі завода на 12%. «У той жа час мы бачым, што тыя напрацоўкі, якія ў нас ёсць, дазволяць рэальна мець больш чым 12%», — падсумаваў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год17

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год17

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць