Меркаванні1919

Былы пасол Польшчы: «Консульскі ўзровень — гэта непрызнанне суверэнітэту краіны»

Калі адносіны з Беларуссю апусцяцца да такога ўзроўню — для краіны, для нацыі гэта трагічна.

Інфармацыю Яцэка Пратасэвіча наконт магчымасьці скарачэньня дыпляматычнай прысутнасьці краін ЭЗ у Беларусі да консульскага ўзроўню мы папрасілі пракамэнтаваць аднаго з былых паслоў Польшчы ў Беларусі, які пагадзіўся адказаць на пытаньні Юрыя Дракахруста на ўмовах ананімнасьці.

Радыё Свабода: Што азначае ў практычным і ў дыпляматычным плянах зьвядзеньне дыпляматычнай прысутнасьці да консульскага ўзроўню?

Былы пасол: Гэта азначае адно — што паміж краінамі няма палітычных адносін.

Калі няма палітычных адносін, гэта азначае, што краіна не зьяўляецца сувэрэннай. Калі ёсьць падставы, каб скарачаць адносіны да такога ўзроўню, гэта азначае прызнаньне таго, што краіна траціць сувэрэнітэт. Гэта адназначна. Для краіны, для нацыі гэта трагічна.
Я ня ведаю, хто з боку ЭЗ мог гэта прапанаваць. Мне здаецца, што гэта страшная дурнота.

Радыё Свабода: З 2008 году істотна скарочаная ўзаемная дыпляматычная прысутнасьць Беларусі ў ЗША і ЗША ў Беларусі. Пэрсанал пасольства ЗША складаецца з 5 супрацоўнікаў, пасольства не выдае візы. Гэта тое самае скарачэньне стасункаў да консульскага ўзроўню, пра якое казаў спадар Пратасэвіч?

Былы пасол: Не. Цяпер у Беларусі ёсьць часовы павераны ЗША. Гэта значыць, што палітычнае ўзаемадзеяньне захоўваецца.

Але зьніжэньне да консульскіх адносінаў — гэта іншае, гэта крок да сытуацыі, якая была ў часы Савецкага Саюзу. Тады, напрыклад, кансуляты Польшчы былі у БССР, УССР, Літоўскай ССР. Гэта страшна.

Радыё Свабода: Ну а што гэта будзе азначаць для звычайнага беларуса, ці зможа ён атрымліваць візу ў Польшчу пры гэтай рэдукцыі стасункаў да консульскага ўзроўню?

Былы пасол: Консульскія адносіны — гэта адносіны тэхнічныя. Пры іх візы выдаюцца звычайным парадкам. Гэтая рэдукцыя азначае, што пасольства не працуе з уладамі, яно працуе з грамадзтвам.

Зьвядзеньне дыпляматычных адносінаў да консульскага ўзроўню азначае, што мы лічым, што палітычнае кіраўніцтва гэтай краіны знаходзіцца ў іншым месцы, за яе межамі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць