Меркаванні6767

Патрыярх Кірыл трапіў у кватэрны скандал

Сцвярджаецца, што патрыярх валодае супердарагой кватэрай, у якой прапісаная свецкая жанчына.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл трапіў у кватэрны скандал, які скончыўся судом. У працэсе высветліліся некаторыя акалічнасці. Яны прымушаюць задумацца, ці не парушыў Кірыл шэраг зарокаў. Аднак царква называе ўсё гэта спробамі дыскрэдытацыі.

«Залаты» пыл

Падрабязнасці скандалу апісвае партал Расбалт.

Былы міністр аховы здароўя, вядомы расійскі хірург-кардыёлаг (і адначасова праваслаўны святар) Юрый Шаўчэнка набыў у прэстыжным раёне Масквы кватэру. У часе рамонту кватэру патрыярха нібыта пашкодзілі, засыпалі пылам.

У судзе бок пацярпелых ад рамонту прадстаўляла нейкая Лідзія Лявонава, якая, як высветлілася, была прапісаная ў той кватэры. А належыць кватэра... Уладзіміру Міхайлавічу Гундзяеву. А гэта ж свецкае імя патрыярха Кірыла.

Суд першай інстанцыі налічыў Шаўчэнку 20 мільёнаў расійскіх рублёў (650 тысяч даляраў) адшкадавання за рамонт. Цяжба працягваецца, але выбухнуў і скандал.

Адкуль грошы?

Кватэра ў так званым «Доме на Набярэжнай» з відам на сабор Хрыста Збаўцы і Крэмль каштуе каля 1,5 мільёна даляраў.
У кадастравых ведамасцях пазначана, што кватэра была куплена прыкладна гадоў 8 таму.

За патрыярхам і раней заўважаліі схільнасць да дарагіх рэчаў. У свой час украінскія журналісты сфатаграфавалі ягоны гадзіннік за 30 тысяч еўра.

Хто такая Лявонава?

СМІ спрабуюць зразумець, кім прыходзіцца патрыярху Лідзія Лявонава.
Расійская служба радыё «Свабода» прыводзіць словы галоўнага рэдактара незалежнага сеткавага рэсурсу Портал-Credo.Ru Аляксандра Салдатава, што гэта не сястра патрыярха.
Часопіс «Огонёк» адкапаў, што Лідзія Міхайлаўна Лявонава была дачкой кухара Ленінградскага абкама КПСС і што іх з мітрапалітам, будучым патрыярхам, адносіны звязваюць іх 30 гадоў.

Калі ў 1969 годзе Уладзімір Гундзяеў прыняў манаскі пострыг, ён атрымаў імя Кірыл і даў чатыры зарокі: паслушэнства, бясшлюбнасці, адмовы ад асабістай уласнасці і няспыннай малітвы. Цяпер журналісты пытаюцца, ці не парушае патрыярх Кірыл некаторыя з гэтых зарокаў?

Афіцыйна

Кіраўнік прэс-службы Маскоўскага патрыярхату Уладзімір Вігілянскі лічыць, што пытанні аб кватэры патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла неэтычныя, бо закранаюць ягонае прыватнае жыццё. А

кіраўнік Сінадальнага Інфармацыйнага аддзела Уладзімір Лягойда назваў гэтую інфармацыю «чарговым прыкладам брудных піяр-тэхналогій».
Патрыярх Кірыл не мае дачынення да судовай спрэчкі вакол кватэры ў «Доме на набярэжнай», заявіў Лягойда.

Каментары67

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць