Грамадства22

Святлана Завадская звярнулася ў Саўмін з прапановай

прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў.

Удава зніклага журналіста Змітра Завадскага Святлана Завадская звярнулася ў Савет міністраў. Яна прапануе прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў, прынятую ў снежні 2006 года. Разам з ёй зварот падпісалі Сяржук Бахун і Раман Кісляк.

26 сакавіка 2012 года пачала працу другая сесія Камітэту ААН па гвалтоўным знікненням, тым часам Беларусь дагэтуль не падпісала і не ратыфікавала Канвенцыю, адзначаецца ў звароце.

Падпісанты звароту падкрэсліваюць, што прытрымліваюцца меркавання тых, хто лічыць, што Канвенцыя дзяржавы падпісваюцца не таму, што ў іх пытанне знікненняў актуальнае або неактуальнае, а таму, што гэтыя дзяржавы, як цывілізаваныя нацыі асуджаюць такую практыку ў прынцыпе, дзе б гэта не адбывалася.

Аўтары звароту просяць даручыць міністру замежных спраў падпісаць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў і ўнесці ў парламент законапраект па яе ратыфікацыі.

Праваабаронцы адзначаюць, што праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. У 1999 годзе ў краіне зніклі экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. У 2000 годзе бясследна знік журналіст Дзмітрый Завадскі.

У разгар палітычных кампаній актывістаў апазіцыі неаднойчы затрымлівалі асобы ў цывільным і вывозілі за межы горада.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць