Усяго патроху55

Сёння ад 20.30 да 21.30 — «Гадзіна Зямлі»

Прапануецца выключыць святло, выказаўшы так салідарнасць у сферы клопату аб клімаце».

У Беларусі пройдзе кліматычная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды «Гадзіна Зямлі». Яе ініцыятарам выступіла экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міністэрства энергетыкі.

Як паведаміла прэс-сакратар таварыства «Зялёная сетка» Алена Радына, у рамках акцыі грамадзянам, арганізацыям і ўстановам прапаноўваецца 31 сакавіка з 20.30 да 21.30 выключыць святло, выказаўшы такім чынам «салідарнасць у сферы клопату аб клімаце».

Акцыя праводзіцца з 2007 года. Сёлета ў ёй бяруць удзел больш чым 130 краін.
У многіх з іх на гадзіну будзе адключана падсветка самых вядомых будынкаў: патухнуць агні Эйфелевай вежы ў Парыжы, Таўэрскага моста ў Лондане, шэрагу архітэктурных помнікаў у Маскве і Пецярбургу.

Паводле слоў Радыны, акцыю «Гадзіна Зямлі» ў Беларусі падтрымалі ўсе міністэрствы. Яна пройдзе ў 10 населеных пунктах: шасці абласных цэнтрах, у тым ліку Мінску, а таксама ў Баранавічах, Мёрах, Ляхавічах і Нарачы.

У сталіцы ў «Гадзіну Зямлі» будзе адключана падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», часткі праспекта ад чыгуначнага вакзала да плошчы Перамогі, плошчы Свабоды і ратушы. ЗАТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» арганізуе ў цемнаце гульню ў футбол у святлодыёдных касцюмах.

У Брэсце на пляцоўцы каля ЦУМа, дзе адключаць падсветку, пройдзе фаер-шоу і паказ тэатра на хадулях, тры мясцовыя кафэ — «Крэз», «Арт-кафэ» і «Талісман» — запросяць наведнікаў на вячэру пры свечках.

У Магілёве адбудзецца фотаконкурс у цемнаце: усім ахвотным у «Гадзіну Зямлі» прапануюць зрабіць здымкі на экалагічную тэматыку. У астатніх гарадах плануецца правесці інфармацыйную кампанію ў падтрымку акцыі і іншых мерапрыемстваў па энергазберажэнні.

Як адзначыла прадстаўнік «Зялёнай сеткі», традыцыйна многія мерапрыемствы ў падтрымку кліматычнай акцыі сёлета наладжваюцца самімі грамадзянамі. Так, у сацыяльных сетках размешчаны дзясяткі паведамленняў аб магчымасці ўдзельнічаць у «Гадзіне Зямлі». Выключэнне святла на беларускіх прадпрыемствах падчас правядзення акцыі арганізуе дэпартамент па энергаэфектыўнасці.

Паводле слоў Радыны, летась ва ўсім свеце ў акцыі ўдзельнічалі 1,8 млрд. чалавек з 5 тыс. 200 гадоў 134 краін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма3

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко7

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт39

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць