Гісторыя1010

Яшчэ адна партызанская загадка: як загінуў Язэп Урбановіч?

Сайт berezakartuska: знайшліся жывыя сведкі гібелі легендарнага падпольшчыка.

3 красавіка споўнілася 105 гадоў ад нараджэння Язэпа Урбановіча. Ён нарадзіўся 3 красавіка 1907 у Шэйпічах (цяпер Пружанскі раён). Нават калі б Урбановіч не быў вучнем Віленскай беларускай гімназіі, дзеячам КПЗБ, палітвязнем, стваральнікам антыфашысцкага падполля і камандзірам партызанскай брыгады імя Панамарэнкі,

аднаго яго ўчынку хапіла б, каб застацца ў гісторыі Беларусі. У 1939-м ён пад нямецкімі бомбамі прабіўся ў Варшаву, каб вывезці адтуль беларускую нацыянальную каштоўнасць — спевака Міхася Забэйду-Суміцкага,
якому даводзіўся стрыечным братам. «Мне ўспамінаецца гераічны ўчынак майго стрыечнага брата Язэпа Урбановіча, — пісаў пасля Забэйда-Суміцкі. — Ён з адным сваім таварышам прабраўся праз акружэнне і пранік у Варшаву, каб вывесці мяне з пекла, у якім я апынуўся. На жаль, я быў хворы і не мог ісці…»

Лёс пакіраваў так, што спявак ў БССР не трапіў. Невядома, што стала б там з ім.

Забэйда-Суміцкі перажыў вайну, а вось яго брат — не. Перад самым прыходам савецкіх войскаў, 10 ліпеня 1944 «Максім» (такая была яго падпольная мянушка) загінуў пры цьмяных абставінах.

Цікавыя факты пра гібель партызана прыводзіць краязнаўчы сайт berezakartuska.

«Падчас сваёй паездкі ў Бярозу пабываў у Сяльцы і заехаў на партызанскі могілках у Гута-Міхалін (Івацэвіцкі раён), — піша яго мадэратар. — На могілках выявіў магілу сакратара Антыфашысцкага камітэта Брэсцкай вобласці Язэпа Паўлавіча Урбановіча.

На магіле паведамляецца, што ён быў «па-зладзейску забіты 10 ліпеня 1944 г.».

Афіцыйныя крыніцы або наогул не пішуць пра смерць Урбановіча, або пішуць «туманна» і не зразумееш як ён загінуў. «Многія нашы таварышы загінулі ў гэтай барацьбе. Незадоўга да вызвалення — 10 ліпеня 1944 г. загінуў сакратар абласнога антыфашысцкага камітэта Іосіф Паўлавіч Урбановіч. Дасведчаны падпольшчык, член КПЗБ, ён усё сваё свядомае жыццё аддаў справе барацьбы за ўрачыстасць ідэй камунізму» (Мірон Крыштафовіч. Па загадзе доўгу. Зборнік Буг у агні. — Мінск: «Беларусь», 1965)».

Сапраўды, звычайна саветы дэталёва апісвалі «апошні бой героя», а тут такая агульная фраза.

«Аказваецца, яшчэ жывы сведка гэтага забойства — — піша бярозаўскі сайт.
— Сведка — у той час ён быў падлеткам — быў на месцы забойства. У вёсцы Варанілавічы (Пружанскі раён), перад самым вызваленнем
партызаны напіліся і рабавалі мясцовае насельніцтва. Урбановіч прыехаў і запатрабаваў спыніць самаўпраўства, але адзін з п’яных партызанаў — быццам бы нават камандзір атрада — тут жа застрэліў Урбановіча.
Потым ён спрабаваў уцячы з месца злачынства і ледзь не затаптаў канём гэтага хлапчука-сведку, але быў схоплены». Быў суд, і забойца, паводле словаў сведкі, быў асуджаны».

Паводле іншых звестак, Урбановіч бараніў ад п’яных марадзёраў Варанілавіцкую царкву. Міжволі пагодзішся з інтэрпрэтацыяй Беларускай энцыклапедыі, якая піша, што Урбановіч «загінуў падчас выканання службовых абавязкаў». Абавязкаў, накладзеных на яго выхаваннем і патрыятызмам.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць