Улада33

Літва абсякае беларускага пасла

«Выказванні беларускага пасла Уладзіміра Дражына аб тым, што Літва можа пацярпець ад санкцый, уведзеных ЕС у адносінах да Беларусі, з’яўляюцца тэндэнцыйнымі і некарэктнымі».

Пра гэта паведамляе ў каментары Delfi МЗС Літвы.

«МЗС хацеў бы звярнуць увагу на тое, што заявы пасла Беларусі з’яўляюцца тэндэнцыйнымі і не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі, а выказванні пра літоўскіх палітыкаў ацэньваюцца як некарэктныя і непрыстойныя для дыпламата», — заявіў прадстаўнік МЗС Літвы Міндаўг Лашас.

Напярэдадні ў гутарцы з журналістамі пасол Беларусі ў Вільні Уладзімір Дражын папярэдзіў, што Літва, падтрымліваючы санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі, рызыкуе пазбавіцца транзіту беларускіх грузаў праз порт Клайпеда, і страты могуць скласьці мільёны літаў.

«Калі палітыкі ня ўмешваюцца і не блытаюцца пад нагамі, то гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Літвой будуць толькі расці, а Клайпеда стане асноўным портам для Беларусі», — дадаў Дражын. Ён адзначыў, што большасць літоўскіх кампаній не ўхваляюць эканамічныя санкцыі.

Прадстаўнік МЗС Літвы Міндаўг Лашас звярнуў увагу на тое, што ЕС не ўводзіў санкцый у дачыненні да сектараў эканомікі Беларусі, а »

былі ўведзеныя кропкавыя абмежавальныя меры, якія ў дадзены момант прымяняюцца да фізічных і юрыдычных асобаў, асабіста датычных да пагаршэння сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі.»

«Будучыня адносін ЕС і Беларусі залежыць ад паводзінаў Менска», — падсумаваў Лашас.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць