Конкурс на найлепшы плакат пра беларускую мову.
Асацыяцыя рэкламных арганізацый абвесціла конкурс на найлепшы плакат, які рэкламуе беларускую мову. Абраць найлепшую з чатырнаццаці працаў, створаных для конкурса, арганізатары прапануюць карыстальнікам інтэрнэту.
«Мы, прафесійныя рэкламісты, вырашылі звярнуць Вашы думкі і Вашу увагу на адну з самых балючых, на наш погляд, грамадскіх праблем — праблемы нераспаўсюджанасці нашага беларускага слова ў штодзенным жыцці і стасунках грамадзян», — пішуць арганізатары на сайце конкурса.
Паглядзець усе працы цалкам можна тут
А які з плакатаў лічыце найлепшым Вы?
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары