За апошні год цэны на вышэйшую адукацыю выраслі на 184%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Еўропы.
Улічваючы, што ў шмат якіх краінах падчас крызісу плата за адукацыю не толькі не павялічвалася, а наадварот, змяншалася.
Адукацыйныя тарыфы ў Беларусі пачалі расці яшчэ ў студзені 2011 года. Адразу пасьля прэзидэнцкіх выбараў
Рост працягваўся і ў гэтым годзе: толькі за 3 месяцы 2012 году кошт навучаньня ў ВНУ краіны падняўся на 30%.
У выніку з сакавіка 2011 году па сакавік 2012 году «набегла» 183,7% росту. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
У самы бліжэйшы час вышэйшая адукацыя можа падаражэць яшчэ прынамсі на 5%. Прычына — у павышэнні стаўкі першага разраду з 1 траўня.
Зніжаюцца, а не растуць адукацыйныя тарыфы ў Грэцыі, а таксама ў Нямеччыне, пра што сьведчаць дадзеныя Еўрастата. У Нямеччыне адбылося самае істотнае падзенне за апошнія гады — адукацыя там патаннела больш як на 5%. Звязваюць гэта з адменай некаторых збораў у нямецкіх універсітэтах.
Каментары