Эканоміка22

Назарбаеў вучыць ЕС, як пазбягаць правалаў

«Улічваючы правалы Еўрасаюза, мы павінны стварыць (яшчэ) лепшае аб’яднанне», — заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у інтэрв’ю тэлеканалу «Весці 24» 25 красавіка.

Ён мяркуе, што «лакальная інтэграцыя больш падыходзіць інтарэсам людзей». Пры гэтым, падкрэсліў Назарбаеў, «для таго каб нармальна развівацца, сусед павінен быць нармальным».

«Нашы дзяржавы маюць прыкладна роўныя ўмовы і пажаданні эліты. Выгада ад Мытнага саюза ў наяўнасці: рост тавараабароту за гэтыя гады склаў 30–40%, задача заключаецца ў тым, каб гэта аб’яднанне, не спяшаючыся, давесці да розуму, не спяшаючыся, не падганяючы коней», — сказаў Назарбаеў.

Кіраўнік Казахстана нагадаў, што да 2015 года, «калі нашы дамоўленасці ператворацца ў законы, прастора будзе празрыстай для ўсіх для нас, мы абвесцім аб стварэнні Эканамічнага саюза».

У лістападзе 2011 года ў Маскве прэзідэнты трох краін Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — «дарожную карту» інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Такі саюз плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі73

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

У Мінску «хуткая» сутыкнулася з аўтобусам

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі73

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць