Кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (Расія) абвясціла сёння дадзеныя пра колькасць абанентаў на канец першага квартала 2012 года.
Раней аператар выдаваў іх штомесяц. У справаздачы прыведзеная інфармацыя і пра беларускую «дачку».
Так, за першыя тры месяцы гэтага года кампанія павялічыла абаненцкую базу ў Беларусі на 30 тыс. Агульная колькасць кліентаў МТС, такім чынам, склала 4,96 млн.
Цікава, што Беларусь і Узбекістан сталі адзінымі рэгіёнамі росту ААТ «МТС». У астатніх краінах прысутнасці адзначанае скарачэнне абаненцкіх базаў.
Каментары