Грамадства1313

Нацыянал-бальшавікі баранілі парк 40-годдзя Кастрычніка

На адным з мастоў каля ссечаных дрэў нацболы вывесілі расцяжку з лозунгам «Што наступнае? Курган Славы?».

Раніцай 9 мая ў мінскім парку 40-годдзя Кастрычніка былі затрыманыя прадстаўнікі нацыянал-бальшавіцкага руху.

Як паведаміў лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш, пяцёра актывістаў руху праводзілі агітацыйную акцыю, прымеркаваную да Дня Перамогі, а таксама скіраваную супраць высечкі парку 40-годдзя Кастрычніка, дзе кітайскі інвестар плануе пабудаваць гасцінічны комплекс «Пекін».

На адным з мастоў каля ссечаных дрэў нацболы вывесілі расцяжку з лозунгам «Што наступнае? Курган Славы?». Яны таксама расклеілі ў парку і яго наваколлях улёткі з наступным зместам: «На гэтым месцы калісьці знаходзіўся парк 40-годдзя Кастрычніка: гістарычнае месца Мінска. У гады вайны на гэтым месцы каралі мінскіх падпольшчыкаў і партызан. 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызанскіх войскаў пад камандаваннем генерала Чарняхоўскага, удзел у якім узялі 30.000 партызан Беларусі і 20.000 беларускіх грамадзян. У 1946 годзе адбылася смяротная кара немцаў. Закладзены рукамі работнікаў завода Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1957 годзе. Знішчаны, каб дагадзіць кітайскаму капіталу ў 2012 годзе пры непасрэдным садзеянні ўрада РБ і Мінгарвыканкама. Вечная памяць абаронцам Айчыны! Вечная ганьба калабарантам ва ўладных крэслах!».

Падчас правядзення акцыі былі затрыманы Дзмітрый Паліенка і Аляксандр Палякоў.
Іх даставілі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна, дзе пратрымалі тры гадзіны, склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), пасля чаго адпусцілі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над Паляковым пройдзе 10 мая. Адміністрацыйная справа Паліенкі павінна разглядаць раённая камісія па справах непаўналетніх.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай9

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць