Кітайскія навукоўцы тэлепартавалі фатоны на адлегласць 100 км
Кітайскія навукоўцы здолелі з дапамогай лазера за 4 гадзіны тэлепартаваць 1100 фатонаў на адлегласць амаль 100 км.
Эксперыменты па тэлепартацыі фатонаў праводзяцца яшчэ з 1997 года, але толькі цяпер фізікі змаглі перамясціць іх на такую вялікую адлегласць. Раней адзін фатон атрымлівалася тэлепартаваць максімум на 16 км.
Неабходна патлумачыць, што пакуль гаворка ідзе пра імгненны перанос не фізічнага аб’екта, а інфармацыі пра яго.Падчас тэлепартацыі фатоны пераходзяць з аднаго пункта ў іншы, не перамяшчаючыся праз прамежкавыя пункты ў прасторы.
Дасягненне кітайскіх навукоўцаў можа спатрэбіцца ў квантавай крыптаграфіі — спосабе перадачы дадзеных з абсалютнай ступенню сакрэтнасці. Паводле словаў фізікаў, у будучыні магчымае з’яўленне спадарожнікавай квантавай крыптаграфіі — звышбяспечнай сувязі, што дзейнічае на велізарных адлегласцях.
Каментары