Грамадства22

Суд прызнаў звальненьне актора Паўла Харланчука законным

Cудзьдзя Маскоўскага раённага суду Юры Шастакоў адмовіў у задавальненьні пазову аб аднаўленьні на працы звольненага актора Нацыянальнага драматычнага рускага тэатру імя Горкага Паўла Харланчука. Ляўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных конкурсаў і прэміяў, артыст вышэйшай катэгорыі Павал Харланчук падчас сакавіцкіх пратэстаў 2006 году быў на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля разгону намётавага лягеру ён адседзеў 10 сутак арышту. 26 сьнежня 2006 году Паўла Харланчука звольнілі з Рускага тэатру з фармулёўкай «у сувязі з неадпаведнасьцю пасадзе».

29‑гадовы Павал Харланчук вельмі хутка зрабіў тэатральную кар’еру: атрымаў два дыплёмы Беларускай акадэміі мастацтваў ‑‑ акторскі і рэжысэрскі, паставіў некалькі дзіцячых спэктакляў, яму была прысвоена вышэйшая акторская катэгорыя, ён зьняўся ў папулярнай тэлерэкляме... І раптоўна аказаўся «прафэсійна непрыдатным», паводле фармулёўкі аб звальненьні. Актор зьвярнуўся ў суд, які прызнаў звальненьне актора законным. Павал Харланчук падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад судовага паседжаньня:

«Такія сьведчаньні былі, што ўсё было відавочна: гэта ўсё надумана. І такі парадаксальны вынік! Нават на першым паседжаньні судзьдзя папярэдзіў, каб не сьмяяліся. Сьведкі ціснулі на тое, што ўсё добра прафэсійна. Але два спэктаклі замяніць ‑‑ гэта нельга, гэта б’е па іміджу тэатру! Юрыст пытаўся: «Ці ўплывае гэта на стан прафэсійны акторскі, што ён не ўдзельнічае ў пастаноўках?» Яны адказвалі: «Канечне! Калі машына ня езьдзіць ‑‑ яна ламаецца. Калі актор ня грае ‑‑ ён дэградуе».

Адвакат Харланчука Павал Сапелка гатовы далей адстойваць інтарэсы свайго падабароннага:

«На мой погляд, рашэньне суду зьяўляецца незаконным і неабгрунтаваным, Харланчук з маёй дапамогай яго будзе абскарджваць да апошняй інстанцыі ‑‑ да старшыні Вярхоўнага Суду ў парадку нагляду. Тое, што парадак звальненьня быў груба парушаны ‑‑ для мяне гэта відавочна».

Пасьля адбыцьця пакараньня летась Павал працягваў ўдзельнічаць у спэктаклях Рускага тэатру, ставіў новыя дзіцячыя пастаноўкі:

«Я працаваў у гэтыя паўгоду. І нават новую ролю мне далі. І зноў у верасьні нешта пачалося. Нейкі загад пайшоў зьверху праз паўгоду».

У канцы верасьня ў Паўла пачаліся праблемы: яго зьнялі з пастановак, справу разглядалі спачатку на паседжаньні мастацкай рады. Кажа адвакат Павал Сапелка:

«Калі старшыня прафкаму кажа ‑‑ і гэта зафіксавана ў пратаколе мастацкай рады ‑‑ «Мы цябе паводле закону звольніць ня можам, але гэта палітыка, гэта ідэалёгія». І гэта прафкам, які павінны стаяць на абароне інтарэсаў наёмных працаўнікоў!»

Пэрсанальную справу актора Харланчука разглядалі на атэстацыйнай камісіі. Паводле палажэньня, туды ўваходзяць прадстаўнікі наймальніка, прадстаўнікі адміністрацыі тэатра і грамадзкіх структур. Але ў камісію чамусьці быў уключаны першы намесьнік міністра культуры Уладзімер Рылатка, паведаміў адвакат Павал Сапелка:

«Спадар Рылатка першым выступіў, зачытаў гатовую фармулёўку высноваў атэстацыйнай камісіі, якая нават прыкладзеная да пратаколу і матэрыялаў справы ‑‑ нават не пасаромеліся. І ўсё! А далей што абмяркоўваць? А потым той самы старшыня прафкаму кажа: «Я ня мог пайсьці супраць меркаваньня кіраўніцтва». Гэта зафіксавана на аўдыёзапісу судовага паседжаньня».

Некаторыя акторы тэатру прыйшлі ў суд абараняць Харланчука: народныя артысты Аляксандар Ткачонак і Вольга Клебановіч, заслужаная артыстка Алімпіяда Шах‑Парон сказалі, што пасьля звальненьня Паўла дагэтуль не ідуць такія папулярныя спэктаклі, як «Дзядзічкаў сон», «Адзіны спадкаемца» і «Даходнае месца», бо ў тэатры ня могуць знайсьці паўнавартасную замену Паўлу Харланчуку.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну15

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену10

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць