Грамадства77

Мужчын, якія хочуць з'ехаць за мяжу, паболела

За апошні год у Беларусі павялічылася колькасць мужчын, якія жадаюць атрымаць кансультацыю па пытаннях бяспечнага выезду за мяжу па праграме «Ла Страда» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы».

Як паведаміла кіраўнік праграмы Алена Несцярук, калі да мінулага года кожны пяты з тых, хто звяртаўся па кансультацыю, быў мужчынам, то ў 2011 годзе — амаль кожны трэці. Калі раней больш увагі надавалася жанчынам як патэнцыяльным ахвярам гандлю людзьмі, то зараз намаганні супрацоўнікаў праграмы скіраваны і на мужчын. Яны традыцыйна часта выязджаюць за мяжу і павінны клапаціцца пра сваю бяспеку, лічыць спецыяліст.

З 2001 года праграма «Ла Страда» атрымала больш за 17,5 тыс. зваротаў ад грамадзян па пытаннях бяспечнай міграцыі па гарачай лініі і электроннай пошце. З пачатку года ў праграму паступілі 143 звароты па электроннай пошце. Найбольшая колькасць пытанняў тычыцца працаўладкавання за мяжой — амаль чвэрць ад усіх, а таксама сямейна-шлюбных адносін (больш за 23%), навучання і іміграцыі (амаль па 17%).

Найбольш папулярнымі краінамі прызначэння для беларускіх грамадзян з’яўляюцца Расія (20,3), Германія (12,6%), Польшча (5,6%), ЗША і Егіпет (па 4,9%).
Па кансультацыю ў праграму звяртаюцца як беларусы, якія збіраюцца выехаць за мяжу, так і тыя, хто апынуўся ў крызіснай сітуацыі за мяжой. У ліку краін, дзе была аказана дапамога пацярпелым ад гандлю людзьмі беларусам, — Расія, Іспанія, Ізраіль, Польшча, Турцыя, Індыя і Кіпр, а таксама сама Беларусь.

Прадстаўнік праграмы нагадала, што з 1 мая 2011 года пачаў працаваць кароткі нумар 113 па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой. Статыстычны ўлік звестак вядзецца з 1 верасня 2011 года. Усяго за гэты час на лінію паступіла 790 тэлефанаванняў ад грамадзян. Часцей за ўсё цікавяць пытанні працаўладкавання за мяжой — 45,5% ад агульнага ліку тэлефанаванняў, а таксама інфармацыя пра карысныя адрасы і тэлефоны за мяжой і ў Беларусі, куды можна звярнуцца ў выпадку ўзнікнення небяспекі, — 13,4%

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

Латушка: Лукашэнка катэгарычна адмовіў ЗША ў просьбе дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць