Усяго патроху

Колькі каштуе сукенка на выпускны?

І дзе найтанней?

Хутка па ўсёй Беларусі прагрымяць выпускныя для школьнікаў. Як без вялікіх выдаткаў стварыць эксклюзіўны выпускны ўбор? Гэтым пытаннем задалася карэспандэнт «Народнай газеты», а таксама вырашыла прайсціся па сталічных крамах і рынках, вывучыць асартымент сукенак і касцюмаў для выпускнога балю.

Большасць дзяўчат разумеюць — для такой нагоды, як выпускны баль, найлепш будзе пасаваць класічны ўбор.

Стылісты лічаць: не варта ў гэты дзень эксперыментаваць з уласнай знешнасцю і набываць нешта крыклівае і шакуючае.
Сукенкі менавіта ў такім стылі прапаноўваліся ў адным з сталічных буцікаў.
«Паглядзіце, колькі стразаў, валанаў і аборак! — сказала адна з дзяўчат, паказваючы сяброўкам на сукенкі. — Былі б добрыя для мексіканскага карнавалу». І каштавалі яны нямала: мадэль да шчыкалаткі — чатыры мільёны, з спадніцай сонца-клёш да калена — тры мільёны рублёў.

Выбар у адным са сталічных універмагаў апынуўся досыць вялікім. Мадэлі прасцейшыя, чым у фірмовай краме, але і цэны больш даступнымі. Падабраць убор для выпускніцы тут можна за мільён-паўтара.

Я пацікавілася ў прадаўца,

ці будуць зніжкі на сукенкі бліжэй да выпускнога балю?
Бо ўжо праз 2–3 тыдні пасля ўрачыстасці попыт на такое адзенне відавочна ўпадзе.

— Зніжак не будзе, у нас гэты тавар нядрэнна бяруць і на іншыя мерапрыемствы — вяселлі і дні нараджэння, — распавяла работнік крамы. — Цэны ў нас больш даступныя, чым на рынку або ў буціку.

На гандлёвых шэрагах Ждановіцкага рынку — сукенкі на любы густ. Цана ад сямісот тысяч да пяці мільёнаў рублёў.
Але ў танных мадэлях і якасць пашыву горшая. Трапляюцца крывыя швы, няроўна прышыта тасьма, стразы, як правіла, прылепленыя і трымаюцца нетрывала.

Напэўна, самым эксклюзіўным стане ўбор, пашыты па ўласным эскізе. Такога ўжо сапраўды ні ў каго не будзе.

У сталічным атэлье «Фіялка» майстры пашыюць выпускны ўбор за месяц. Каштаваць гэта будзе 500 тысяч рублёў. Тэрміны выканання замовы могуць быць скарочаныя на два тыдні, але абыйдзецца гэта на 40 працэнтаў даражэй.

У глыбінцы цэны не так «кусаюцца». У атэлье горада Камянца сукенку для выпускнога вечара пашыюць за 20 дзён і возьмуць за гэта 120–130 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву1

Беларуска расказала, як з'ездзіла ў Дубай і колькі зарабіла8

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Лукашэнка: Калі ЗША спатрэбіцца, Беларусь гатовая дапамагчы ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне7

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»2

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу3

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць