Афіша

Гістарычны пэйзаж з гейшамі

Маленькую дзяўчынку прадаюць у дом гейшаў. Яна вырастае й становіцца прыгажуняй Саюры, здольнай спыніць мужчыну адным позіркам. У карціне Роба Маршала «Мэмуары гейшы» ёсьць усе атрыбуты «ўсходняга кіно»: кімано, дождж, сакура, сьвятло й цені, пяшчота ружовага і холад брунатнага. Нездарма карціна атрымала «Оскары» за апэратарскую працу і касьцюмы. Але ўся апэратарская раскоша ўдала хавае адсутнасьць ўсходняе атмасфэры. Гэта ўдалая імітацыя гістарычнага кіно.

Мэмуары гейшы (Memoirs of a Geisha)

ЗША, 2005, каляровы, 145 хв.

Жанр: усходняя гістарычная мэлядрама.

Адзнака: 6 (з 10).

Маленькую дзяўчынку прадаюць у дом гейшаў. Яна вырастае й становіцца прыгажуняй Саюры, здольнай спыніць мужчыну адным позіркам.

У карціне Роба Маршала «Мэмуары гейшы» ёсьць усе атрыбуты «ўсходняга кіно»: кімано, дождж, сакура, сьвятло й цені, пяшчота ружовага і холад брунатнага. Нездарма карціна атрымала «Оскары» за апэратарскую працу і касьцюмы. Але ўся апэратарская раскоша ўдала хавае адсутнасьць ўсходняе атмасфэры. Гэта ўдалая імітацыя гістарычнага кіно.

Усхваленьне Гітлера на японскім радыё, касьцюмы 30-х, згадкі пра акупаваную Манчжурыю. Кітайцы ўжо выказалі свой пратэст; іх абурыла тое, што гейшаў, якія абслугоўваюць японскіх мілітарнікаў, гралі кітайскія прыгажуні Цзыі Чжан і Лі Гон. Але ўвесь гістарычны антураж — толькі фон для прыватнай гісторыі.

Гэта таленавітая імітацыя мэлядрамы. Таемнае каханьне гейшы, якой нельга кахаць, але дазволена спакушаць, інтрыгі гульні і насоўка любага чалавека, залітая дзявочымі сьлязамі. Ўсходнія жарсьці сьцішаныя дыдактычным камэнтаром і завяршаюцца галівудзкім хэпі-эндам.

Прадусаваў карціну Стывэн Сьпілбэрг, у якога геніяльны нюх на посьпех. І хаця стужка — імітацыя, хто ведае, які арыгінал?

Каментары

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ64

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»191

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць