Спорт55

Захараў — кандыдатам на пасаду асістэнта галоўнага трэнера «Дынама» (Мінск)

Галоўны трэнер мінскага «Юнацтва» і былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Захараў з’яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду асістэнта Кары Хейкіля ў мінскім хакейным «Дынама». Аб гэтым 1 чэрвеня на сустрэчы са СМІ паведаміў спартыўны дырэктар клуба Ігар Матушкін.

«У трэнерскім штабе ў нас засталася вакансія яшчэ аднаго асістэнта. Кола кандыдатаў — пяць беларусаў і адзін расіянін. Сярод іх ёсць і Аляксандр Андрыеўскі, які адпрацаваў два з паловай гады ў сістэме клуба, быў памочнікам Хейкіля на чэмпіянаце свету. Міхаіл Захараў? Так, ён таксама ўваходзіць у лік прэтэндэнтаў на гэтую пасаду. Хаця я не ведаю, у сувязі з тым, што яны хочуць гуляць у КХЛ, гэта будзе складана зрабіць», — адзначыў Матушкін.

Паводле яго слоў, па просьбе галоўнага трэнера Кары Хейкіля «Дынама» заключыла пагадненне з новым трэнерам па варатарах — фінскім спецыялістам Ары Хілі. «Ён выхаваў шэраг добрых варатароў, якія гуляць у НХЛ. Мы спадзяемся, што Ары падцягне Лаланда і Хаўгена, а таксама маладых беларускіх галкіпераў Шэляпнёва і Карнаухава», — заўважыў Матушкін.

Спартыўны дырэктар таксама аб’явіў аб працягу кантракта з трэнерам Яўгенам Папіхіным. «Яго праца ў мінулым сезоне не выклікала ніякіх пытанняў», — падкрэсліў Матушкін.

Як запэўніў журналістаў спартыўны дырэктар «Дынама», у клуба не ўзнікла ніякіх сумненняў у трэнерскім таленце Кары Хейкіля пасля няўдалага выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету.
«Сумненняў у дачыненні да Хейкіля ў нас няма, — заявіў Матушкін. — Кары першы раз працуе ў сістэме зборных і ў гэтым ёсць свая спецыфіка. Адна справа — праца ў клубе, іншая — у нацыянальнай камандзе». Паводле слоў Матушкіна, у кантракце з Хейкіля няма пункта аб магчымасці датэрміновага спынення супрацоўніцтва па ініцыятыве клуба.

З 9 ліпеня «Дынама» плануе даць магчымасць пачаць трэніроўкі ўсім хакеістам, якія знаходзяцца ў сістэме клуба. Афіцыйна падрыхтоўку да новага сезона клуб пачне 23 ліпеня.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць