Культура1212

Дызайнерка з Мінска заваёўвае Еўропу

Брэнд Farbotka выпускае фетравыя рэчы з матывамі беларускага фальклору.

Цяпер модныя рэчы з беларускім арнаментам, валошкамі, пеўнямі можна купіць у найбуйнейшых польскіх гарадах і пабачыць на вуліцах Еўропы.

Маладая беларуска з Любліна кінула выклік буйным фірмам моды.

Паўгода таму Юлія Фарботка заснавала ўласную фірму па вырабе фетравых сумак. Галоўным матывам яе праектаў стаў беларускі фальклор — арнамент, валошкі і пеўні. Потым Юля выпусціла калекцыю сукенак.
Сёння ў яе фірме працуюць памочнікі, а
прадукцыю з маркай Farbotka можна купіць у найбуйнейшых польскіх гарадах і пабачыць на вуліцах гарадоў еўрапейскіх.
Назва маркі Farbotka паходзіць ад прозвішча яе заснавальніцы. Пасля заканчэння школы ў Мінску Юля паступіла на факультэт педагогікі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Польскую мову вучыла сама. Аднак яна хутка зразумела, што педагогіка — не яе прызначэнне, і паступіла на факультэт міжнародных адносін у Вышэйшай школе прадпрымальніцтва й адміністрацыі.

Любоў да мастацтва прывілі Юлі бацькі. У таты ў свой час была мэблевая фірма, а маці працавала ў доме моды.
З дзяцінства дзяўчына бачыла, як мама робіць чарцяжы, малюе, шые мноства самых розных рэчаў.

Аднак па-сапраўднаму і ўсур’ёз дызайнерствам Юля занялася ў Польшчы. Усё атрымалася выпадкова, прызнаецца дзяўчына.

«Я пачала з ювелірных вырабаў. Гэта былі ўпрыгожанні са штучных камянёў, срэбра, металу. Я пачала ездзіць у турыстычны гарадок Казімеж Дольны пад Люблінам, прадавала свае творы на рынку. І так усё лета. Шмат прадавала сярод знаёмых, і неяк так атрымалася, што зацікавілася гэтай справай».

Падчас адпачынку ў Беларусі Юля наведала фабрыку абутку з фетру. Ёй вельмі спадабаўся гэты матэрыял, і пасля вяртання ў Люблін яна вырашыла выкарыстоўваць яго ў сваёй працы.

Першыя вышыўкі Юля пачала рабіць на торбах год таму. Праца мела ашаламляльны поспех, і Юля хутка стварыла ўласную фірму.
У снежні мінулага года выйшла першая калекцыя — 12 фетравых сумак.

«Знаёмым спадабалася. Усе казалі: давай яшчэ. Сёння ў маёй фірме працуюць тры чалавекі, а прадукцыя добра прадаецца».

Юля пачынала з нуля.

Рэгістрацыя фірмы заняла адзін дзень. Сродкі на пачатак бізнэсу яна атрымала з бюджэту ЕС. Напісала праект, прайшла кваліфікацыю і атрымала 4,5 тысячы еўра на ўласную справу.

У асартыменце маркі Farbotka — сумкі самых розных памераў і самага рознага фасону: элегантныя, спартыўныя, сумкі для ноўтбукаў, чахлы для мабільнікаў, нават падушкі. Нядаўна Юля выпусціла й калекцыю сукенак. Галоўная адметнасць яе прадукцыі — гэта беларускія нацыянальныя арнаменты й матывы. Пазней Юля пачала дадаваць да сваіх праектаў ўкраінскія, чэшскія, польскія і расійскія акцэнты.

Вельмі часта пакупнікі самі знаходзяць Юлю. Шмат прадаецца праз інтэрнэт. Часам людзі падыходзяць на вуліцы і пытаюцца, дзе яна набывала сукенку і сумку.

Жанчын у сукенках альбо з торбамі маркі Farbotka неўзабаве можна будзе сустрэць і ў Бразіліі, куды Юля плануе наладзіць распаўсюд сваіх тавараў.
У планах таксама выраб сумачак са скуры. На восень Юля хоча выпусціць уласную калекцыю вопраткі Farbotka.

Каментары12

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!2929

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Ці паездкі Лукашэнкі ў Аман — прыкмета непазбежнага нападу Расіі на Еўропу праз Беларусь?54

Калі і куды лепш зноў падавацца на візу, калі ў шэнгене адмовілі

Версія Чалага: Лукашэнка ведае пра планы Пуціна па вайне з Еўропай, таму выводзіць грошы22

Еўрасаюз бестэрмінова замарозіў расійскія актывы11

Навукоўцы прапануюць выкарыстоўваць бульбоўнік для вытворчасці касметыкі

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%6

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў2

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп30

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні29

ГрамадстваАбнаўляецца!29

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць